Свет33

Захоп закладнікаў у Сіднэі: трое забітых, чацвёра параненых

Тры чалавекі загінулі і чацвёра атрымалі раненні ў выніку захопу закладнікаў у кавярні Lindt у бізнэс-квартале Сіднэя.

Прыкладна а другой гадзіне ночы па мясцовым часе аўстралійская паліцыя штурмавала кавярню, дзе ўзброены мужчына больш за 16 гадзін утрымліваў закладнікаў. Як толькі пачаўся штурм, пачуліся выбухі і стральба.

Як паведаміла паліцыя, былі забітыя двое закладнікаў і сам захопнік. Як мяркуецца, паліцыянты таксама выкарыстоўвалі выбуховыя пакеты, каб дэзарыентаваць злачынцу.

Перад гэтым з кавярняў выбеглі, прынамсі, шэсць чалавек. Неўзабаве пасля пачатку штурму выбеглі яшчэ больш за дзесяць. Некалькі чалавек вынеслі на насілках.

Прадстаўнік паліцыі паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Сіднэі, што спецпадраздзяленні пачалі штурм пасля таго, як з'явіліся асцярогі, што жыццё закладнікаў апынулася пад рэальнай пагрозай.

Паводле яго слоў, спачатку паліцыя лічыла, што непасрэдна пагрозы для жыцця закладнікаў у ходзе перамоваў з захопнікам не было. Але проста перад штурмам сітуацыя змянілася.

Раней паліцыя Аўстраліі назвала імя чалавека, які ўтрымліваў закладнікаў - гэта 50-гадовы Ман Харон Моніс, бежанец з Ірана, які атрымаў у Аўстраліі палітычны прытулак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі1

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор на дапамогу былому палітвязню Мікалаю Казлову5

Як беларус ператварыў старую школу ў ферму крэветак3

Ecolines аб'явіў, што на 30 кастрычніка адзін ягоны рэйс з Мінска ў Вільню застанецца

Над Ямайкай пранёсся разбуральны ўраган «Меліса»3

Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Польшчы ў Літву, трапіла ў юрыдычныя абцугі7

На Ноч расстраляных паэтаў Ціханоўская прачытала верш Алеся Дудара4

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Ягораў расказаў, што ж было на яго сустрэчы з Ціханоўскай у 2020-м12

Вядомага бізнэсмена Юрыя Марозава асудзілі ў Мінску па палітычнай справе. Жонку пасадзілі таксама7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі1

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць