Музыка

Brutto прэзентуюць сваю версію песні «Воины света»

«Свежы вецер перамен зносіць старыя формы і нясе новую радасць», — так анансуюць музыкі новы сінгл.

Не прайшло і тыдня, як неўтаймаваны Сяргей Міхалок і гурт Brutto прадставілі сваю версію песні «Воины света», якая стала год таму своеасаблівым гімнам украінскага Майдану. «Свежы вецер перамен зносіць старыя формы і нясе новую радасць», — каментуюць музыкі сваю працу. Дарэчы, «брутаўскі» варыянт «Воинов света» гучыць больш шчыльна і рокава, а ў пройгрышы з'яўляецца флейта.

Нагадаем, што тыдзень таму Міхалок і кампанія прэзентавалі сінгл «Будзь смелым», які склалі трэкі ўласна «Будзь смелым» на верш Янкі Купалы і новая версія «ляпісаўскага» «Священного огня». Дарэчы, паварот Міхалка ў звыклую для прыхільнікаў рэвалюцыйна-сацыяльную тэматыку прыйшоўся многім даспадобы. Маўляў, «а вы кажаце, што Міхалок ужо не той». Цяпер каманда знаходзіцца ў вялікім туры па Расіі, дзе збірае аншлагі.

Каментары

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць