Культура

Апостальскі Нунцый: Прафесар Грыцкевіч дапамог беларусам адкрыць частку сваёй душы

Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыа Гуджэроцці на развітанне з Анатолем Грыцкевічам.

У момант развітання з прафесарам Анатолем Грыцкевічам прагну далучыцца да супольнай малітвы, давяраючы Божай міласэрнасці шляхетнага сына беларускай зямлі. 

Давяраем Богу гісторыка, які прысвяціў сваё жыццё пошукам у гістарычных дакументах душы свайго народа, каб распавесці пра яе беларусам. 

Праца гісторыка, калі ён сябра ісціны і сумленны як крышталь у яе перадачы, — гэта сакральная праца. Бог збаўляе людзей не толькі паасобку, Ён збаўляе таксама народ. Паглыбляючы свядомасць уласных каранёў, народ глыбей уваходзіць у Божую любоў, таму што Бог, стаўшы чалавекам, увайшоў у гісторыю. Гісторыя — гэта наша плоць, наша сэрца, нашы ідэалы. Народ, які губляе сваю гістарычную памяць, губляе сябе.

Прафесар Анатоль Грыцкевіч дапамог беларусам адкрыць частку сваёй душы.

Бог не забудзецца гэтай агромністай працы, таксама як не забудзецца пра гэта і беларускі народ, часткай гісторыі якога стала свелая постаць прафесара Анатоля Грыцкевіча. 

Па дарозе ў неба няхай суправаджае яго святы Ян Павел II, з якім ён некалькі разоў спаткаўся на гэтай зямлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць