Навука і тэхналогіі

Чуткі: IBM можа звольніць больш за 100 тысяч супрацоўнікаў

Ужо 11-ы раз квартальная справаздача IBM паказвае падзенне выручкі. Гэта можа прывесці да грандыёзнай рэарганізацыі кампаніі, мяркуе аналітык Forbes Роберт Крынглі.

Камп’ютар IBM PC/XT 1983 года — «залатой эры» IBM. Фота Ruben de Rijcke

Адно з магчымых вырашэнняў фінансавых праблем IBM, сцвярджае Крынглі, завецца «Праект Хром». Гэта маштабная рэарганізацыя кампаніі, што прадугледжвае звальненне 26% супрацоўнікаў кампаніі альбо 112 тысяч чалавек у абсалютных лічбах. Ужо на гэтым тыдні супрацоўнікі IT-гіганта могуць пачаць атрымліваць непрыемныя тэлефанаванні, сцвярджае аналітык.

Падобныя маштабныя звальненні не ў навінку для IBM — у 1993 годзе кампанія звольніла 60 тысяч чалавек.

У праблемах IBM Крынглі вінаваціць папярэдніх гендырэктароў кампаніі Луіса Герстнэра і Сэма Палмісана і іх хаатычны мэнэджмент ды новага гендырэктара Джыні Рамэці і яе няздольнасць навесці парадак.

***

Колішні лідар і адзін са стваральнікаў рынку персанальных камп’ютараў, IBM саступіла першае месца ў продажах «жалеза» ў 1986 годзе. З таго часу кампанія паступова пераходзіла да карпаратыўных паслуг, продажу праграмных прадуктаў. На сёння больш за 90% бізнэсу IBM складаюць сэрвісы, а не абсталяванне.

Каментары

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць