Грамадства55

У 150 прадпрымальнікаў забіраюць будынак ГЦ «Галерэя»

Укладзеныя ў будаўніцтва будынка грошы абясцэніліся, інвестар — амаль банкрут, а дзяржава гатова адабраць гатовы аб'ект.

Сітуацыя вакол новага гандлёвага цэнтра «Галерэя» (таксама вядомы як «Імпульс-2») абвастраецца: пасля года з паловай блуканняў па кабінетах людзі атрымалі канчатковы адказ ад новага міністра прамысловасці: праз тыдзень справа будзе перададзена ў суд, а значыць, ні гандлёвых плошчаў, ні сваіх грошай прадпрымальнікі хутчэй за ўсё ўжо не ўбачаць. Пра гэта charter97.org распавёў адзін з пацярпелых Улад.

— Учора ў нас была сустрэча з міністрам прамысловасці Віталём Воўкам. І калі да гэтага была сустрэча з кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Яўгенам Капчаном, дзе вялася гаворка пра тое, каб унесці дольшчыкаў ў інвестыцыйны дагавор трэцім бокам, то зараз міністр прамысловасці агучыў, што ён гэтага рабіць не будзе, і ў выніку ўся наша размова звялася да таго, што ў міністэрстве сказалі, што яны будуць падаваць у суд на скасаванне інвестыцыйнага дагавора.

— Што гэта будзе значыць для вас на практыцы?

— На дадзены момант усе нашы укладзеныя 5-10 гадоў таму грашовыя сродкі ўжо цалкам абясцэніліся. Гэта значыць вяртанне грошай тут проста непрымальнае. Да сённяшняга моманту мы маглі патрабаваць выканання нашага дагавора, то бок, перадачы нам гандлёвых месцаў. У сувязі з тым, што інвестыцыйны дагавор будзе скасаваны, сітуацыя вяртаецца ў 2005 год. Гэта значыць, увесь будынак застаецца ў завода МВАВТ, а нашаму інвестару «Фарт-Плюс» вяртаюцца сродкі. Якія сродкі? У якой валюце? Атрымліваецца, мы наогул нічога не атрымаем, таму што гэта настолькі доўгая і заблытаная схема. Спачатку завод павінен забраць будынак, прадаць яго, потым гэтыя грошы ад інвестара павінны паступіць у бюджэт, з бюджэту яны павінны паступіць на рахунак нашага інвестара — калі да гэтага моманту наш інвестар наогул будзе існаваць, у чым мы вельмі сумняваемся — і толькі потым інвестар пачне пагашаць усе свае запазычанасці: перад намі, перад банкам і перад сваімі астатнімі крэдыторамі.

— Гэта значыць, вас кінулі?

— Гэта калі казаць мякка. Такога нават слова няма, каб апісаць, што з намі зрабілі. Мы прыйшлі на апошнюю сустрэчу і сутыкнуліся з тым, што міністр прамысловасці нам пачынае задаваць дзіўныя пытанні: маўляў, з кім у нас дамовы — з «Фарт-Плюсам» або з заводам? Гэта значыць ён першапачаткова бярэ — і адсоўвае нас у іншы бок, маўляў, вы тут наогул ніхто, з вамі размовы не будзе ніякай, вядзіце інвестара. Інвестар наш туды не ідзе. Атрымліваецца, што мы не проста ў замкнёнай прасторы, а мы паміж молатам і кавадлам. Наш інвестар не можа наладзіць супрацоўніцтва з заводам, а завод наладжваць з намі супрацоўніцтва нават не думае. Учора было дакладна сказана: падавайце ў суд. На гэта дадзены тыдзень. Калі інвестар не пачынае плаціць грошы на аднаўленне дакументацыі, то яны ідуць і падаюць пазоў аб скасаванні інвестыцыйнага дагавора.

— Якімі метадамі вы збіраецеся змагацца?

— Мы тры разы запісвалі звароты да Лукашэнкі. Тры разы! Ёсць думка запісаць чацвёрты. Але калі тры папярэднія проста прайшлі марна… І з кожным зваротам мы складалі дакумент, заяву на імя Лукашэнкі з просьбай дапамагчы і ўмяшацца. Кожную заяву падпісвае больш за сто чалавек. Мы іх адпраўляем у Адміністрацыю. І ўсе гэтыя заявы у момант, без разгляду адпраўляюцца ў камітэт Дзяржкаммаёмасці.

— Дык можа, Лукашэнка даўно ў курсе, і яго гэта абсалютна задавальняе?

— Застаецца надзея, што гэта не так. Я веру ў тое, што ён не ў курсе канкрэтна пра нас, а толькі пра сітуацыю ў цэлым. Як я разумею, ёсць рашэнне Лукашэнкі аб рэалізацыі ўсяго квартала ў цэлым, і гэтыя падначаленыя хочуць ад нас неяк па-хуткаму пазбавіцца, каб выканаць гэтае рашэнне. Я думаю, ён не можа быць у курсе і так з намі абыходзіцца. Ну ўявіце: 150 чалавек фактычна і практычна купілі будынак — ёсць квітанцыі, дамовы, усё зроблена абсалютна законна! Усе грошы паступілі на рахункі фірмы.

— Будынак жа ваш ужо гатовы. Што перашкаджае аддаць яго вам у карыстанне?

— Ён афіцыйна не здадзены. Але парадокс у тым, што ён ёсць! Будынак існуе. Але калі мы сядзелі ў кабінеце міністра, там жа сядзела чалавек 10 з яго «світы» — мы спрабавалі ім даказаць, што будынак ёсць, а яны не верылі! Уяўляеце? Міністр прамысловасці мне кажа: дык будынка няма! На што мы яму: няма тэхпашпарта — няма і будынка? Ён — ну, так. Гэта значыць, мы глядзім на белае, называем гэта чорным — а вы рабіце, што хочаце. Пасля гэтага ў нас была паўза: мы не ведалі, як далей з імі гаварыць і выбудоўваць дыялог у гэтым кірунку. Адзінае рашэнне, на якое мы іх змаглі ўгаварыць — гэта каб у суд падавалі не заўтра, а пачакалі тыдзень, далі інвестару час. Але мы выдатна разумеем, што нашаму інвестару грошай узяць няма дзе. Яны фактычна і практычна з'яўляюцца банкрутамі. Адзіны шлях узяць з іх грошы — гэта прымусіць іх узяць грошы з нас, дольшчыкаў. Гэта значыць, мы і так сядзім на гэтай «ігле», а нас яшчэ далей раскручваць на тое, каб мы зноў і зноў давалі ім грошы. Прытым, што гаворкі пра нейкія гарантыі з боку міністэрства прамысловасці, як адказнага па рашэнні Лукашэнкі ведамства, няма. Нават калі працягнецца фінансаванне, аб перадачы будынка інвестару і нам нашых павільёнаў ніхто нават і гаворкі не вядзе. На дадзены момант ідзе размова ў ключы: дайце грошай, каб завяршыць будынак, а далей паглядзім.

— Увогуле, улады толькі ствараюць бачнасць дыялогу, а на справе «воз і цяпер там».

— Так, фактычна, рассекчы гэты вузел ніхто з чыноўнікаў не спрабуе. Ні старшыня Дзяржкаммаёмасці, ні Міністэрства прамысловасці. Мы спадзяваліся, што новы міністр прамысловасці паставіцца да сітуацыі неяк па-чалавечы, хоць бы неяк падумае ці дасць каманду разглядзець нашу сітуацыю. Бо ёсць жа рашэнне пракуратуры! Там чорным па белым напісана: улічыць інтарэсы дольшчыкаў. Пасля ўчорашняй размовы выразна відаць: перад імі стаіць задача хутчэй ад нас адмахнуцца. А адзіны і самы хуткі спосаб — гэта падаць у суд на скасаванне дамовы. А калі дзяржаўная арганізацыя падае ў суд на скасаванне дамовы з камерцыйнай фірмай, тут вынік ужо загадзя вядомы. Мы выдатна разумеем, што і суд зацягнецца на энную колькасць гадоў, хоць ужо гэтае пытанне ніхто не вырашае аж з мая 2013 года. Амаль два гады, а сітуацыя засталася там жа, дзе і была.

Старшыня РГА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка асабіста ўгаворваў чыноўнікаў пайсці насустрач дольшчыкам гандлёвага аб'екта «Галерэя» і сцвярджае, што праца будзе працягнутая.

— «Перспектыва» мае намер у бліжэйшы час прааналізаваць сітуацыю з юрыстамі і выпрацаваць далейшую тактыку дзеянняў па праблеме аб'екта «Галерэя». Раней мы падрыхтавалі адкрыты зварот да Лукашэнкі.

Усе праведзеныя сустрэчы дольшчыкаў з чыноўнікамі — гэта вынік зваротаў нашай арганізацыі і заклікаў да выканаўцу па справе аб правядзенні абмеркавання сітуацыі з пацярпелымі прадпрымальнікамі. Што яны і зрабілі. Я асабіста тэлефанаваў выканаўцу. Спачатку яна сказала, што ёй далі два дні на адказ з Адміністрацыі Лукашэнкі, а я настаяў, што гэта будзе нікому не патрэбная адпіска. Тады чыноўніца ператэлефанавала і пагадзілася, — распавёў ён.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць