Грамадства22

Беларускі журналіст правёў 30 дзён з беларускімі добраахвотнікамі ў «Правым сектары» ВІДЭА

Глядзець ад 13.30:

Апошні месяц кінарэжысёр-беларус Антон Цялежнікаў правёў два месяцы ў Данбасе, у тым ліку месяц — на перадавой у вёсцы Пяскі пад Данецкам разам з украінскімі і беларускімі добраахвотнікамі «Правага сектара». Цялежнікаў называе тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны, поўнамаштабнай вайной.

«Я чуў перамовы па рацыі і перакананы, што там ёсць рускія. Я чуў выразны акцэнт і чуў, як яны карэктуюць агонь. З улікам вільготнасці паветра, ветру і іншых атмасферных фактараў. А «Правы сектар» карэктаваў так: «Туды 20 метраў, сюды 50 метраў». Гэта проста адчувалася: на тым баку дзейнічаюць прафесіяналы», — адзначыў дакументаліст.

Пяскі, расказвае ён, цалкам зруйнаваныя.

А што Цялежнікаў кажа пра «Правы сектар»?

«Гэта абсалютна не такія людзі, як іх апісвае расейская прапаганда. Гэта розныя людзі, часта сяляне, людзі, незаангажаваныя палітычна. Яны ўбачылі ў гэтай арганізацыі надзею на эфектыўныя баявыя дзеянні, бо «Правы сектар» не падпарадкоўваецца ўладам, аднак дзейнічае разам з Узброенымі сіламі Украіны. Шмат людзей ідзе ў арганізацыю, вельмі часта далёкіх ад нацыяналістычных, а тым больш ад фашысцкіх поглядаў», — адзначыў дакументаліст.

Паводле яго слоў, ёсць там і беларусы. Ён дэманструе кадры з Пяскоў.

«Два сцягі на перадавой пад Данецкам — украінскі і беларускі, гэта вельмі сімвалічна і кажа пра братэрства двух народаў. Галоўны герой майго фільма ўмацаваў гэты сцяг, адзначыўшы прысутнасць беларусаў на перадавой. Гэтыя людзі — часта самавукі, нават многія з іх не былі ў войску. Яны вучацца за пару дзён рэчам, якім вучаць у арміі паўтара года і нават больш. Яны ўжо маюць і цяжкае ўзбраенне і за некалькі дзён вучацца ім карыстацца. Я быў сведкам і пакажу вам гэта ў фільме»,- - паабяцаў Цялежнікаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць