Свет2626

У Расіі мусоляць версію пра Нямцова як «сакральную ахвяру»

Следчы камітэт лічыць, што забойства Барыса Нямцова магло быць здзейснена для дэстабілізацыі сітуацыі ў Расіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства ў суботу, 28 лютага.

Reuters.com

«На сённяшні момант следства разглядае некалькі версій: забойства як правакацыя для дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў краіне, і фігура Нямцова магла стаць своеасаблівай сакральнай ахвярай для тых, хто не грэбуе ніякімі метадамі для дасягнення сваіх палітычных мэтаў. Старанна адпрацоўваецца таксама і версія, звязаная з ісламска-экстрэмісцкім следам», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Як удакладняецца ў прэс-рэлізе, у следства ёсць звесткі пра тое, што Нямцоў атрымліваў пагрозы ў сувязі з яго пазіцыяй адносна расстрэлу журналістаў сатырычнага выдання Charlie Ebdo ў Парыжы, удакладняецца ў прэс-рэлізе.

Таксама правяраецца версія, звязаная з падзеямі ва Украіне: «Не сакрэт, што сярод абедзвюх канфліктуючых бакоў ёсць вельмі радыкальныя персанажы, што не падпарадкоўваюцца ніякім уладам».

Нарэшце, следчыя не выключаюць, што забойства можа быць звязана з камерцыйнай дзейнасцю Нямцова ці асабістай непрыязнасцю да яго.

У ходзе расследавання высветлілася, што, акрамя дзяўчыны, з якой гуляў Нямцоў у момант забойства, ёсць і іншыя відавочцы злачынства. Яны даюць паказанні.

Таксама спецыялісты вывучаюць тэлефонныя злучэнні ў прывязцы да месца і часу здзяйснення забойства. Вывучаюцца камеры відэаназірання на маршруце руху палітыка.

Стральба вялася меркавана з пісталета Макарава.

На месцы здарэння знайшлі шэсць 9-міліметровых гільзаў. Пры гэтым магазін быў сфармаваны з гільзаў рознага вытворцы, адзначае следства.

У СК няма сумненняў у тым, што злачынства было старанна спланаванае. Па дадзеных следства, Нямцоў накіроўваўся са спадарожніцай у сваю кватэру, якая знаходзіцца недалёка ад месца здарэння. Відавочна, арганізатары і выканаўцы злачынства ведалі пра яго маршрут.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

«Хвастаць людзей не трэба». Беларус прыехаў у Польшчу і стаў пармайстрам6

Міністарка абароны Літвы: Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды26

Выйшла расследаванне пра софт для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго куплялі і беларускія ўлады4

У Гродне бацька вучыў сямігадовую дачку страляць і трапіў ёй у руку1

У Докшыцах епіскапа сустрэлі дываном з жывых кветак. У тыктоку абурыліся8

«Я іх ні пра што не прасіў і тым больш — высылаць мяне з радзімы». Дэпартаваныя палітвязні рэзка адказалі Кавалеўскаму. Не абышлося без абразаў35

У Літве прыпынілі прыём заявак ад іншаземцаў на працу1

Шэсць спосабаў, як пакаленне Z псуе працу ўсім астатнім21

У Магілёве зрабілі дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць