Музыка22

Флэш-моб у дзеяньні! Pauline запісала сваю «Малітву»

Усё больш творцаў далучаецца да флэш-мобу, які ініцыяваў паэт і мастак Адам Глёбус. Ён сам прачытаў верш «Малітва» і заклікаў іншых беларусаў маральна падтрымаць сьпявачку Насту Шпакоўскую, на якую падаў у суд кампазытар Алег Моўчан.

Сваю вэрсію кампазыцыі на словы Янкі Купалы запісаў паэт і музыка з Гомелю Сяргей Балахонаў. Паэт і музыка Байсан прачытаў Купалавы верш і зьняўся разам з Настай Шпакоўскай ў ню-фотасэсіі ў падтрымку свабоды творчага самавыяўленьня. Да флэш-мобу далучыліся таксама наведнікі самых масавых беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» Глеба Лабадзенкі. 230 чалавек прачыталі верш «Малітва» у варыянце Ўладзімера Мулявіна (ён скампіляваў два вершы Купалы ў адзін).

Цяпер сваю вэрсію «Малітвы» прадстаўляе сьпявачка Pauline. «Мы вырашылі паўдзельнічаць у флэш-мобе ў падтрымку гурта Naka, які прапанаваў Адам Глёбус: паспрабавалі зрабіць сучасны варыянт твору Купалы і паклалі верш на сваю музыку, бо мы сапраўды любім Купалу, любім яго словы і яго мову», – зазначыла Паўліна.

Што да суду «Моўчан vs. Naka», то ён працягнецца 23 сакавіка. Судовае паседжаньне пачнецца ў 14.30 у Вярхоўным судзе (вул.Валадарская, 8).

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ4

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ4

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць