Грамадства33

«Мірона» не пускаюць ва Украіну

Беларускаму палітуцекачу ў Бэльгіі Зьмітру Піменаву адмовілі ў выдачы ўкраінскай візы.

Зьміцер Піменаў — беларускі «Мірон», які на Віцебшчыне вывешваў у цяжкадаступных месцах бел-чырвона-белыя сьцягі. Каля дзесяці гадоў ён жыве ў Бэльгіі ў статусе палітычнага ўцекача.

Зьміцер Піменаў паведаміў Радыё Свабода пра свае праблемы з атрыманьнем украінскай візы:

«Я ўжо тры гады навучаюся ва Ўкраінскім каталіцкім унівэрсытэце ў Львове. Гэта духоўная навучальная ўстанова, якая ня ўнесеная ў рэестар дзяржаўных навучальных устаноў Украіны. А таму на яе навучэнцаў не распаўсюджваецца той парадак, калі студэнты атрымліваюць візу на ўвесь тэрмін навучаньня. Пры гэтым я ня маю беларускага пашпарта, а маю пашпарт палітычнага ўцекача паводле жэнэўскай канвэнцыі — так званы жэнэўскі пашпарт. Гэты пашпарт дазваляе вольна наведваць краіны Эўразьвязу, але для краінаў па-за межамі ЭЗ патрэбныя візы. Гэткім чынам, наведваць Украіну маю магчымасьць праз запрашэньні прыватных асобаў. Мае ўкраінскія сябры, якіх я ведаю праз царкву, дасылалі для мяне запрашэньні, і я атрымліваў візу ў амбасадзе Ўкраіны ў Брусэлі. Сёлета ж, калі яны прыйшлі браць такое запрашэньне ў пашпартным аддзеле ва Ўкраіне, які заўсёды іх выдаваў, то ім адмовілі. Маўляў, у зьвязку з тым, што ва Ўкраіне складанае палітычнае становішча, ідзе вайна, мы ня можам даць дазволу на запрашэньне».

Зьміцер Піменаў кажа, што ня ведае, як патлумачыць пазыцыю ўкраінскіх уладаў, тым больш што сам ён мае адкрыта праўкраінскую пазыцыю:

«Мой занятак ва Ўкраіне — гэта тое, што я набываў амуніцыю, валянтэрам перасылаў грошы, у вайсковы шпіталь у Львове вазіў падарункі. Таксама падтрымліваю ўсе ўкраінскія маніфэстацыі, якія адбываюцца ў Брусэлі. Калі я бачу, што Ўкраіна займае такую антыкрамлёўскую палітыку, то мушу падтрымліваць і Ўкраіну».

Знаёмая Зьмітра Піменава ў Івана-Франкоўску Ірына, якая дапамагае беларускаму палітуцекачу ў атрыманьні ўкраінскай візы, кажа, што абураная беспадстаўнай адмовай чыноўнікаў выдаць запрашэньне. Цяпер яна спрабуе ўрэгуляваць гэтую праблему з прадстаўнікамі СБУ.

Паводле Зьмітра Піменава, у Львоўскім каталіцкім унівэрсытэце ён атрымлівае пэдагагічную адукацыю выкладчыка багаслоўя. Па заканчэньні ВНУ марыць вярнуцца ў Беларусь і працаваць турэмным сьвятаром.

«Я беларускі палітычны ўцякач. Але я веру, што Беларусь будзе вольная. Празь пяць гадоў я якраз скончу навучаньне і пляную вярнуцца з вышэйшай багаслоўскай адукацыяй, каб прынесьці карысьць Беларусі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр53

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя12

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»2

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў12

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград5

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць