Культура44

Анатоль Ярмоленка: «Менск і Мінск» — песьня году

Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева, Аляксандр Ціхановіч, Ларыса Грыбалёва і Анатоль Ярмоленка расказалі, каму б яны сёлета далі рок-карону.

Напярэдадні «Рок‑каранацыі 2007» Еўрарадыё звярнулася да вядомых беларускіх поп‑выканаўцаў, каб высветліць, які з рок‑гуртоў, на іх думку, варты сёлета атрымаць найвышэйшую беларускую рок‑узнагароду.

Ірына Дарафеева лічыць, што карону 29 лютага павінна атрымаць каманда, песні якой прыемна слухаць. І назвала тых, каго прыемна слухаць асабіста ёй.

«Мне, напрыклад, вельмі прыемна слухаць гурт «Новы Ерусалім». Прыемна слухаць J:МОРС, гурт «Крама».

Называць кагосьці аднаго, вартага рок‑кароны, спявачка не стала. Але пахвалілася, што пастаянна слухае песні беларускіх рокераў на адной з радыёстанцыяў. Праўда, з 6 песень‑намінантаў на «Лепшую песню года» чула толькі «Ледаколы» J:МОРС. Спяваць жа з кімсьці з рокераў іх песню не хоча. Кажа, у яе дастаткова сваіх у нармальным рокавым гучанні.

Іна Афанасьева паскардзілася, што не вельмі добра ведае творчасць рокавых выканаўцаў. І пашкадавала, што мінулі часы, калі рокеры і папсавікі выступалі на адной пляцоўцы. Вартымі ж рок‑кароны назвала J:МОРС, «Ляпіс Трубяцкі» і «Краму».

«Люблю J:МОРС, «Ляпісаў». У іх заўсёды вельмі цікавыя працы і песні. Не так даўно была на прэзентацыі ў «Крамы», мне вельмі спадабалася. Музыка, аранжыроўкі, тэксты. N.R.M. неяк так, на мой погляд, адасоблена стаіць. «beZ bileta» — яны ўвогуле вельмі не ардынарныя. Усе названыя гурты вартыя кароны».

Называць лепшую песню 2007 года спявачка не стала. Кажа, што ўсе 6, прадстаўленых у намінацыі, вартыя ўвагі. Але зазначыла, што з задавальненнем праспявала б «Усё жыцьцё — дзіўны сон» «Крамы».

«У «Крамы» ў апошнім альбоме, што яны выдалі, ёсць вельмі прыгожая песня пра сон. Я б хацела і магла б выканаць гэтую песню».

Аляксандр Ціхановіч лічыць, што рок‑карону сёлета трэба аддаць «Палацу».

«Мне вельмі падабаецца гурт «Палац». Яны вельмі самаадданыя і прафесійныя хлопцы. Мяркую, што ім».

З песень‑намінантаў, кажа, чуў «Ледаколы» J:МОРС і «Край» «Нейра Дзюбеля». Лепшую вызначаць не стаў. Што тычыцца таго, якую песню беларускіх рокераў хацеў бы выканаць, адказаў, што змог бы заспяваць любую песню любога гурта.

«Я магу выканаць любы твор, які яны прадстаўляюць. Але як гэта будзе выглядаць у нашым выкананні, будзе залежаць ад аранжыроўкі і нашага творчага падыходу».

Ларыса Грыбалёва прызналася Еўрарадыё, што вельмі любіць «Краму» і «Нейра Дзюбель», але карону аддала б J:МОРС.

«Я чула песні і «beZ bileta», і «Крамы», і «Нейра Дзюбеля». Я ўсіх іх вельмі люблю, але лічу, што сёлета роўных J:МОРС не было».

На пытанне, што б яна выканала з рэпертуару айчынных рокераў, паскардзілася на «Нейра Дзюбель». Кажа, запрасілі паўдзельнічаць у праекце, дзе папсавікі выконваюць іх песні. Яна не толькі пагадзілася, але і песню «Гагарын» падрыхтавала. Толькі чамусьці ўсё зараз заціхла. Таму загадваць, што і якога гурта магла б заспяваць, не стала.

Анатоль Ярмоленка кажа, што, каб вызначыць «Рок‑каралёў», неабходна прагледзець усё, зробленае гуртамі. Але сам галасаваў бы за «Краму» і «Нейра Дзюбель».

«Мог бы той жа Варашкевіч атрымаць са сваім гуртом, той жа «Нейра Дзюбель». Трэба сабраць і паглядзець усё, зробленае за апошнія часы тымі ці іншымі выканаўцамі».

Разважаючы пра лепшую песню, спявак вагаўся паміж J:МОРС і N.R.M. Але ў выніку аддаў перавагу песні «Менск і Мінск» апошніх. Заспяваць жа ён гатовы песню любога гурта.

«Я спяваў з «Крамай». А зараз на сваім юбілеі спяваў з J:МОРСам. Таму я гатовы выканаць, мне нават цікава было б, з кожным».

Напрыканцы размовы кожны з суразмоўцаў Еўрарадыё ўдакладняў дзень правядзення «Рок‑каранацыі». І кожны казаў, што з задавальненнем наведае мерапрыемства. Калі яго туды запросяць.

Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць