Усяго патроху

Барак Абама атрымаў Grammy

У Лос-Анджэласе прайшла 50-ая цырымонія ўручэньня прэміі Амэрыканскай акадэміі гуказапісу Grammy. Сярод ляўрэатаў і кандыдат ад Дэмакратычнай партыі.

Трыюмфатарам цырымоніі стала брытанская сьпявачка Эмі Уайнхаўс. Яна перамагла ў пяці намінацыях: «Найлепшая песьня году» (песьня ‑‑ Rehab), «Запіс году» (Rehab) «Найлепшы жаночы поп‑выступ» (песьня Rehab), «Альбом году» Back To Black, «Найлепшы дэбют».

Між іншым, Эмі Ўайнхаус не змагла прыехаць у Лос-Анджэлес праз праблемы зь візай.

Брус Спрынгсьцін перамог у трох намінацыях: найлепшае сольнае выкананьне рок‑кампазыцыі, найлепшай песьняй у стылі рок (песьня ‑‑ Radio Nowhere), найлепшае выкананьне інструмэнтальнай кампазацыі ў стылі рок (легендарная ‑‑ Once Upon A Time In The West).

У намінацыі найлепшы мужчынскі поп‑выступ перамог Джастын Тымбэрлейк (What Goes Around…Comes Around)

У намінацыі найлепшы альбом у стылі рок перамаглі Foo Fighters (Echoes, Silence, Patience & Grace). Яны ж сталіся пераможцамі ў стылі «хэві мэтал» ‑‑ The Pretender.

Іншыя намінацыі

Найлепшы танцавальны альбом: We Are The Night The Chemical Brothers

Найлепшы традыцыйны поп‑альбом Call Me Irresponsible Michael Bubl

Найлепшае групавое выкананьне рок‑кампазыцыі Icky Thump The White Stripes

Найлепшы альбом у стылі рытм‑н‑блюз Funk This Chaka Khan

Найлепшы R’n’B альбом: Because Of You Ne‑Yo

Найлепшы альбом у стылі кантры These Days Vince Gill

Найлепшая кампазыцыя для дуэта ў стылі рэп: Umbrella Rihanna і Jay‑Z.

Не абышлася юбілейная цырымонія уручэньня Grammy і без палітыкі. Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама стаў ляўрэатам у намінацыі «Найлепшы аўдыёаповед».

У гэтай катэгорыі спаборнічаюць гуказапісы прамоваў, выступаў, вершаў, а таксама аўдыкнігі.

Дыск Абамы «Адвага надзеі: развагі пра аднаўленьне амэрыканскай мары» быў прызнаны найлепшым. Канкурэнтамі ў барацьбе за Grammy былі Біл Клінтан і Джымі Картэр.

Паводле newsru.com

50-я юбілейная цырымонія ўручэньня прэмій Grammy будзе паказана сёньня на тэлеканале БТ. Пачатак у 21.45.

Каментары

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно16

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам7

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»6

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА3

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно16

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць