Свет1616

На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамог кансерватар Анджэй Дуда

Паводле exit poll, праведзеным TVN, у другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы перамогу атрымаў кандыдат ад апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» 43-гадовы Анджэй Дуда — ён набраў 53%.

Дзеючы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі набірае 47%. Ён лічыўся незалежным кандыдатам, але прыхільным да кіроўнай «Грамадзянскай платформы».

Яўка на выбарах склала 56,1%. У першым туры, два тыдні таму, Дуда набраў 34,7%, Камароўскі — 33,7%. Трэцяе месца заняў рок-музыка Павел Кукіз (20%).

Першыя звесткі сёння меліся стаць вядомыя а 22-й, але абвяшчэнне вынікаў апытання было перанесена на 1,5 гадзіны з-за смерці 80-гадовай жанчыны на ўчастку ў мястэчку Кавале, дзе налічваецца 611 выбарцаў.

У Польшчы паўнамоцтвы прэзідэнта не такія шырокія, як, напрыклад, у Беларусі, але ён — галоўнакамандуючы войска, а таксама можа накладаць вета на шэраг законаў.

Камароўскі (яму цяпер 62 гады) кіраваў краінай з 2010 года, пасля таго, як у авіякатастрофе загінуў прэзідэнт Лех Качыньскі, брат яго Яраслаў Качыньскі і кіруе партыяй «Закон і справядлівасць». Гэта партыя лічыцца больш кансерватыўнай, чым «Грамадзянская платформа». Але ў цэлым далейшы курс Польшчы не зменіцца.

Дуда, напрыклад, выступае супраць абортаў, аднаполых шлюбаў і ЭКА (экстракарпаральнае апладненне). Больш скептычна ставіцца да ЕС і выступае за павелічэнне дзяржаўнай падтрымкі менш забяспечаных слаёў насельніцтва. Дуда карыстаецца большай папулярнасцю ва ўсходніх раёнах Польшчы, напрыклад, на мяжы з Беларуссю ці Украінай.

Палітолагі таксама ацэньваюць выбары прэзідэнта, як рэпетыцыю перад выбарамі ў Сейм, што запланаваныя на восень. Цяпер у парламенце большасць мае Грамадзянская платформа.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве9

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца5

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

«Яна была вельмі агрэсіўнай». Трамп распавёў, як пакараў Швейцарыю мытамі ў 39%12

У гродзенскім заапарку рыхтуюцца да вяселля журавоў1

Побач з Мірскім замкам прадаецца цікавая сядзіба. Можна жыць самому або здаваць у арэнду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць