Падобна, што тэхналогія дапаможа па-новаму шукаць злачынцаў.

Беларусь і Расія задумалі стварыць базу ДНК-ідэнтыфікацыі грамадзян, на праект прапануецца выдаткаваць каля 55,5 млн даляраў.
База ДНК-звестак дапаможа сярод іншага вызначыць характэрныя рысы знешнасці і паходжанне злачынцы па поту, сліне ці іншых слядах на месцы злачынства, што ўтрымліваюць ДНК.
Генетыкі здольныя на большае: па ДНК можна скласці дэтальны фотаробат злачынцы.
Каб пацвердзіць гэта, BBC разам з генетыкамі-крыміналістамі правяла эксперымент па стварэнні фотаробата вядоўцы праграмы Габрыэль Уэстан. Яе твар аднавілі па пробе сліны навукоўцы Левенскага каталіцкага ўніверсітэту (Бельгія).


У фотаробаце багата супала з рэальным тварам «злачынцы»: форма падбароддзя, шчок, вачэй, броваў… Але ў фотаробаце не ўлічаны ўзрост, асаблівасці твару праз лад жыцця, харчаванне і хваробы, а тым больш прычоска ці сляды хірургічных аперацый.
На сёння бельгійскія навукоўцы разглядаюць толькі 20 генаў, адказных за рысы твару, але абяцаюць разам з галандцамі і амерыканцамі давесці гэты лік да 200.
-
Кампанія OpenAI прыняла рашэнне канчаткова адключыць сваю папулярную мадэль штучнага інтэлекту ChatGPT-4o
-
Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць
-
«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе
Каментары