Вінярскага, Кулакова і Мацкойца затрымалі за расцяжку «Свабоду Юрыю Рубцову»
У Мінску 19 чэрвеня а 21-й гадзіне на Лагойскім тракце каля крамы «Гіпа» былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойц. Пра гэта паведаміла праваабаронца Марыя Касьцян.
Актывістаў затрымалі падчас спробы вывесіць расьцяжку «Свабоду Юрыю Рубцову».
Спачатку іх адвезьлі ў Першамайскі РУУС, а цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары менскай раённай міліцыі па на вуліцы Францішка Скарыны, 20. Чакаецца, што суд над актывістамі будзе ў панядзелак у Менскім раённым судзе.
Актывістаў абвінавачваюць у дробным хуліганстве.
Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня пасьля таго, як адмовіўся працаваць на «хіміі» за нізкі заробак і зрабіў на грудзі татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь» яшчэ на 2 гады зьняволеньня і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ ў Баранавічах. На хімію ён трапіў за абразу судзьдзі, які судзіў Рубцоўва, нягледзячы на тое, што таго прывезьлі на працэс бязь верхняга адзеньня.
-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары