Свет1010

Пратэсты ў Ерэване працягваюцца ўжо 100 гадзін

У Ерэване праспект Баграмяна ўжо 100 гадзін знаходзіцца ў аблозе: удзельнікі пратэстнай акцыі супраць павышэння тарыфу на электраэнергію роўна 4 дні таму шэсцем рушылі да праспекта Баграмяна і да сённяшняга дня праводзяць там сядзячы пікет.

На дадзены момант праспект Баграмяна зноў шматлюдны: усё новыя групы людзей далучаюцца да дэманстрантаў. Ужо тры дні, як паліцыя не прадпрымае спробаў прымянення сілы.

За гэтыя дні сядзячы пікет самаарганізаваўся, былі вырашаныя пытанні харчавання, адзення, уборкі смецця. У ходзе пратэстнай акцыі на праспект Баграмяна прыходзяць вядомыя акцёры, палітычныя дзеячы, прадстаўнікі інтэлігенцыі.

Адзначым, што, нягледзячы на шматлікія пратэсты, 17 чэрвеня Камісія па рэгуляванні грамадскіх паслуг рэспублікі зацвердзіла павышэнне тарыфу на электраэнергію на 6.93 драма, давёўшы яго да 48.78 драма (каля $10,3).

Каментары10

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады11

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перажывае самы зацяжны крызіс за пасляваенны час14

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана3

З Каардынацыйнай рады збегла нават Вольга Карпушонак14

Чым цяпер займаецца Надзея Каткавец18

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену8

У Пакроўску ўжо каля 200 расійскіх вайскоўцаў3

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі13

«Не гаварыць лішніх фраз». Каб пазбегнуць чэргаў на АЗС, касірам змянілі скрыпты продажаў9

Пракурорка Парыжа раскрытыкавала ўцечку інфармацыі наконт затрымання падазраваных, што абрабавалі Луўр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады11

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць