Меркаванні22

Людміла Карпенка: Ёсьць людзі, якія не баяцца

Я вырашыла адгукнуцца на зацемку «Гонар за горад, дзе жыву» («НН» №42’2007) і падзякаваць за памяць і водгукі пра майго мужа Генадзя Карпенку.

Я вырашыла адгукнуцца на зацемку «Гонар за горад, дзе жыву» («НН» №42’2007) і падзякаваць за памяць і водгукі пра майго мужа Генадзя Карпенку.

Чалавечая памяць кароткая. Калі забываюць сябры, людзі, якім ён дапамог у жыцьці, дык што казаць пра іншых. Вы жывяце ў краіне дыктатуры «лукашызму», у сетках чалавечага страху за сваё жыцьцё, за жыцьцё сваіх блізкіх. Нават праз восем гадоў там баяцца вымаўляць імя Карпенкі. Чаму? Таму што быў страшны, небясьпечны для кіраўніцтва краіны. Гэта я адчуваю і цяпер, людзі баяцца са мной размаўляць, патэлефанаваць, пагутарыць, а мае лісты калі і дахо¬дзяць, то абавязкова адкрытыя. Але ёсьць і іншыя людзі, іх мала, але яны ёсьць.

Я не магу прыехаць, схадзіць на магілу свайго мужа, сваіх бацькоў, але ёсьць людзі, якія наведваюць іх, прыносяць кветкі. Я ведаю, ёсьць людзі, у якіх стаяць партрэты Карпенкі. Ёсьць людзі, якія, нягледзячы ні на што, пішуць мне, перадаюць артыкулы і нават маленькія падарункі.

Сёлета споўнілася дваццаць гадоў партнэрскіх сувязяў гарадоў‑пабрацімаў — гораду Маладэчна і гораду Есьлінген у Нямеччыне. Я была запрошаная на ганаровы вечар. І мэр гораду Есьлінген прысьвяціў большую частку свайго выступу таму ўнёску, які зрабіў Карпенка ў партнэрскія дачыненьні. А на Радзіме? У родным Маладэчне? Бо ж для яго Маладэчна быў другой радзімай, а людзі з Маладэчна — самымі роднымі, ён ім дапамагаў, нават калі ўжо ня быў мэрам. Вы ганарыцеся горадам, у якім зьмененыя вуліцы ім, Карпенкам. А чаму ж няма вуліцы імя Карпенкі?

Каментары2

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць