Кіно

Хан Сола атрымае ўласныя «Зорныя Войны»

З Харысанам Фордам ці без яго.

Харысан Форд у ролі Хана Сола часоў першай трылогіі

Кінасусвет «Зорных войнаў» разрастаецца: у дадатак да трох новых эпізодаў асноўнай сагі, спін-офаў пра паўстанцаў і пра Бобу Фэта з’явіцца спін-оф пра Хана Сола, паведамляецца на афіцыйным сайце «Зорных войнаў».

Фільм пра Хана Сола выйдзе 25 мая 2018 года і распавядзе пра яго жыццё да знаёмства са Скайвокерамі. Ці вернецца Харысан Форд да ролі Хана Сола ў гэтым фільме, невядома.

Падрабязнасці пра акцёрскі склад не раскрываюцца. Улічваючы, што Харысан Форд выканае ролю немаладога Хана ў новых эпізодах асноўнай сагі, а спін-оф распавядзе пра значна маладзейшага героя, на галоўную ролю можа быць абраны і іншы акцёр.

Прадзюсарамі фільма стануць Крыстафер Мілер і Філ Лорд (рэжысёры і сцэнарысты «Лега. Фільма»), сцэраныстамі — Лоўрэнс Кэсдан (які пісаў сцэнар да двух фільмаў першай трылогіі) і яго сын Джон Кэсдан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады5

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград80

У Дзяржынскім раёне маршрутка з пасажырамі з’ехала ў кювет4

Фракцыя «Воля» выйшла з Каардынацыйнай рады20

Затрыманы першы падазраваны ў рабаванні Луўра

Якія купюры найчасцей падробліваюць у Беларусі1

У Расіі адкрылі помнік «Матаролу»9

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»5

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады5

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць