Спорт66

Польскія фанаты ўчынілі пекла ў Сараеве пад прасербскія лозунгі

Фанаты футбольнага клуба «Лех» (Познань) адзначыліся падчас выезду ў сталіцу Босніі на матч сваёй каманды супраць ФК «Сараева» ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў.

Каля 150 польскіх фанатаў прыбылі ў Сараева за суткі да матчу – яшчэ ў панядзелак. Амаль адразу ж група палякаў з шасці чалавек была атакаваная фанатамі ФК «Сараева», якія называюць сябе «Horde Zla» (Орды Зла), колькасцю прыблізна ў трыццаць чалавек. У выніку адзін польскі заўзятар трапіў у шпіталь.

Звесткі аб гэтым хутка трапілі да асноўнай групоўкі польскіх фанатаў, якія знаходзіліся ў адным з гатэляў на ўскраінах горада. Да іх таксама накіравалася вялікая групоўка баснякоў – трохі больш за сто чалавек. Групоўкі сустрэліся на вуліцах аднаго з глухіх раёнаў Сараева — Вагошча, сутычка адбывалася недзе на працягу 50 хвілін – пакуль не прыбыла паліцыя і не раздзяліла агрэсіўныя групоўкі фанатаў.

Па выніку ў шпіталі аказалася 11 баснякоў і 7 палякаў, іх жыццю нішто не пагражае. Таксама гаспадарамі быў сур’ёзна пашкоджаны адзін з аўтобусаў, на якіх прыбылі госці.

На другі дзень ніякіх сур’ёзных здарэнняў не адбывалася, польскія фанаты знаходзіліся ў ачапленні мясцовай паліцыі. Варта падкрэсліць, што ўсяго падтрымаць познаньскі «Лех» прыехала каля тысячы фанатаў, сярод якіх былі і іх сябры з «Краковіі» (Кракаў). Што цікава, падчас сваіх маршаў па вуліцы, а таксама непасрэдна на матчы польскія заўзятары скандавалі прасербскія і антыбаснійскія лозунгі.

Адзначым, што матч скончыўся з лікам 2:0 на карысць «Леха». Сустрэча ў адказ адбудзецца ў Познані 22 ліпеня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам23

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»11

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам23

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць