Грамадства6363

Пад Мінскам пахавалі спецназаўца, які ваяваў на баку «ДНР»

«Белсат» пабываў у вёсцы былога спецназаўца, якога забілі на Данбасе.

Галоўны ідэалагічны падмурак афіцыйнага Мінска — слоган пра тое, што ў нас няма вайны. Але гэта зусім не так. Вайна, якая ідзе паміж Украінай і Расіяй, ужо тут, у Беларусі. Праз георгіеўскія стужкі, якія сталі сімвалам акупацыі Данбасу, праз дзясяткі тысяч уцекачоў, праз забітых беларускіх грамадзян, якія вяртаюцца дамоў у цынках з украінска-расейскай мяжы.

Вадзім Васілеўскі, прафесійны беларускі спецназавец, не дажыў да 35-годдзя менш за 2 месяцы. Яго пахавалі 12 ліпеня. Яшчэ месяц таму яго бачылі ў бацькоўскай вёсцы. Пра тое, што ён едзе ваяваць на Данбас, кажуць, ніхто не ведаў. Паводле сяброў, ён загінуў на мяжы Растоўскай вобласці.

«Калона ішла, і снарад трапіў наўпрост у машыну. Яго на кускі па частках збіралі, пазналі толькі па тату, што гэта ён, і па радзімках. Ну, бацькі ж ведаюць, вядома», — кажа Віталь, сябра Вадзіма Васілеўскага.

Васілеўскі служыў у армейскім спецназе, 5 брыгадзе адмысловага прызначэння. Звольніўся каля 5 гадоў таму ў званні капітана. У яго засталіся 2 дзяцей, жонка, бацька і маці.

«Былі з ім саслужыўцы, вайскоўцы неслі труну і ў царкву, і з царквы. Колькі тут да могілак, кіламетры 2 з паловаю, неслі на руках труну», — працягвае Віталь.

На пытанне, чаму Васілеўскі паехаў на Данбас, сябар адказвае: «Адным словам — салдат удачы. Яму падабалася ўсё вайсковае».

Пасля звальнення з 5 брыгады Васілеўскі працаваў інструктарам у Цэнтры адмысловага рыхтавання «Дынама». На Данбасе ён ваяваў на баку ДНР. Першае паведамленне пра ягоную смерць з’явілася ў верасні 2014 года. Апошні запіс на яго старонцы ў «Фэйсбуку» — красавік 2015-га.

То бок ён браў удзел у баявых дзеяннях мінімум каля года, і працаўнікі спецслужбаў мусілі ведаць пра факт найміцтва, але замест гэтага зацікавіліся працай «Белсата».

Падчас падрыхтоўкі гэтага рэпартажу і спробы паразмаўляць з камандаваннем 5 асобнай брыгады здымачную групу затрымалі, канфіскавалі флэш-карту з відэакамеры з часткаю адзнятых матэрыялаў. Працаўнікі Камітэту дзяржбяспекі распачалі паверку паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу па факце здымкаў.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць