Эканоміка

Лукашэнка запатрабаваў нарасціць экспарт беларускіх будматэрыялаў і знізіць іх сабекошт

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларуская будаўнічая галіна здольна нарасціць экспарт. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб праблемных пытаннях развіцця прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і шляхах іх вырашэння.

«Важнейшая задача цяпер - выгадна прадаць і забяспечыць вяртанне валютнай выручкі ў краіну. Ад гэтага залежыць, ці разлічацца мадэрнізаваныя прадпрыемствы па крэдытах, ці будуць сродкі на развіццё вытворчасці і павышэнне зарплат работнікам», — сказаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для развіцця сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў у Беларусі ёсць значныя ўласныя сыравінныя рэсурсы. Ён нагадаў, што для максімальна эфектыўнага выкарыстання гэтага фактару мадэрнізаваны і значна павялічаны магутнасці айчынных прадпрыемстваў па выпуску цэменту і ліставога шкла. Завяршаецца тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў буйнапанэльнага домабудавання і домабудаўнічых камбінатаў.

«Гэта значыць, што ў нас створаны ўмовы не толькі для задавальнення патрэбнасцей унутранага рынку, але і для нарошчвання экспарту», — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, з-за абвастрэння канкурэнцыі, сціскання знешніх рынкаў не першы план выходзяць пытанні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

«Пакуль жа практычна 80 працэнтаў выпускаемых у краіне будматэрыялаў рэалізуецца на ўнутраным рынку. Прычым мне дакладваюць аб зніжэнні попыту на прадукцыю, пагаршэнні дынамікі вытворчасці ў галіне, нізкай аддачы і неэфектыўным выкарыстанні дадатковых магутнасцей», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што па пытаннях развіцця вытворчасці будаўнічых матэрыялаў быў дадзены шэраг канкрэтных даручэнняў. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ад урада далажыць аб тым, як выконваюцца гэтыя даручэнні, што перашкаджае паспяховай рабоце арганізацый, што канкрэтна зроблена па фінансавым аздараўленні прадпрыемстваў будіндустрыі і якія дадатковыя меры існуюць у арсенале ўрада.

«Нам неабходна вызначыць, што ў першую чаргу трэба будзе зрабіць для развіцця галіны, а таксама выпрацаваць сістэмныя падыходы да вырашэння існуючых задач», — сказаў ён.

Пры гэтым ён папрасіў не забываць, што размова ідзе ад горадаўтваральных арганізацыях са шматлікімі працоўнымі калектывамі. «Дабрабыт больш як 50 тыс. працуючых і іх сем'яў залежыць непасрэдна ад стабільнага функцыянавання гэтых прадпрыемстваў», — нагадаў Лукашэнка.

Таксама Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў зніжэння выдаткаў у галіне па ўсіх магчымых напрамках. Зніжэнне сабекошту неабходна для эфектыўных продажаў і канкурэнцыі на рынках суседніх краін.

Як адзначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, сёння ёмістасць рынкаў будаўнічай індустрыі крыху зменшылася, знізілася інвестыцыйная актыўнасць, у тым ліку ў суседніх з Беларуссю краінах. У Беларусі ёсць прафіцыт магутнасцей.

У сувязі з гэтым урад звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аказання дзяржаўнай падтрымкі, у прыватнасці, прадпрыемствам цэментнай і шкляной прамысловасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асноўным крытэрыем для аказання фінансавай падтрымкі гэтым прадпрыемствам з'яўляецца максімальнае зніжэнне сабекошту. Толькі калі будуць паказаны вынікі па гэтым параметры, дапушчальна будзе гаварыць аб разглядзе пытання магчымай дзяржпадтрымкі гэтых прадпрыемстваў. 

У час нарады ён звярнуў увагу таксама на неабходнасць абароны ўнутранага рынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс162

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс162

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць