Улада4848

Эксперымент: чый пікет сабраў больш подпісаў за гадзіну? ВІДЭА

Ля мінскага ўніверсама «Цэнтральны» ўжо некалькі дзён побач стаяць пікеты Лукашэнкі і Караткевіч. Еўрарадыё падгледзела, чый збірае больш подпісаў.

Аўторак, 28 ліпеня, 11.38. Не гадзіна пік, але мінакоў у цэнтры Мінска даволі шмат. Самым бессаромным чынам стаўлю насупраць пікетаў-антаганістаў камеру на штатыў і пачынаю фіксаваць усё, што ля іх адбываецца. Ужо праз пяць хвілін настолькі ўцягваюся ў спаборніцтва двух палітычных лагераў, што гадзіна пралятае зусім непрыкметна.

Першы подпіс атрымлівае Аляксандр Рыгоравіч. Недзе ў 11.50 малады мужык падыходзіць з пашпартам да трыбуны пікета дзейнага кіраўніка краіны. Падыходзіць, падпісваецца і… пераходзіць да пікета пад бела-чырвона-белым сцягам, каб паставіць свой подпіс і там. 1:1. Але ненадоўга. Караткевіч адыгрываецца літаральна праз хвіліну — 1:2. Яшчэ праз пяць мужык з торбай раўняе лік — 2:2. Што было далей — пабачыце ў вострасюжэтным відэа.

Агулам за гадзіну назіранняў да пікета Аляксандра Лукашэнкі падышло пяць чалавек. Да пікета Караткевіч — 34. Мы ўлічвалі толькі тых людзей, якія хаця б на дзясятак секунд спыняліся ля стэндаў.

Каментары48

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць