Здарэнні

Двое грамадзян Казахстана асуджаныя у Мінску за спробу ўцёкаў з залы суда і спробу забойства супрацоўніка міліцыі

Мінскі гарадскі суд 5 жніўня вынес прыгавор па справе ў дачыненні да двух братоў, грамадзян Казахстана Віталя і Яўгена Паповых, якія ўчынілі замах на ўцёкі з-пад варты і замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку.

Справа слухалася ў закрытым судовым пасяджэнні.

Мінгарсуд прыгаварыў Віталя Папова да 20 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Яўгена Папова — да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Як паведамляў БелаПАН, 20 лістапада мінулага года ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядалася крымінальная справа аб махлярстве, учыненым групай асоб у асабліва буйным памеры. Пасля заканчэння судовага пасяджэння двое братоў 1979 і 1983 гадоў нараджэння, якія праходзілі па справе у якасці абвінавачваных, аказалі супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і паспрабавалі ўцячы. Дзякуючы зладжаным дзеянням канвою спроба ўцёкаў была прадухілена.

Спрабуючы ўцячы, старэйшы брат скарыстаў фрагмент металічнай трубы, знойдзенай у адным з памяшканняў агульнага карыстання. Ім ён прычыніў аднаму з канваіраў цяжкія цялесныя пашкоджанні, але супрацоўнік міліцыі здолеў абяззброіць нападніка.

Два іншыя канваіры прымянілі спецыяльныя сродкі і фізічную сілу для спынення дзеянняў зламысніка і яго малодшага брата, які спрабаваў аказаць яму садзейнічанне. Пры гэтым былі зроблены папераджальныя выстралы з табельнай зброі. Траўміраваны супрацоўнік міліцыі быў шпіталізаваны, яму аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога.

Як вынікае з прыгавору, падчас інцыдэнту супрацоўнікі міліцыі зрабілі два выстралы з табельнай зброі, ніхто не пацярпеў.

Старэйшы з фігурантаў абвінавачваўся ў спробе ўцёкаў з-пад варты, учыненай групай асоб з прымяненнем насілля (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 413 КК), і замаху на забойства супрацоўніка міліцыі ў сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК); малодшы — у спробе ўцёкаў (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 413 КК) і дапамаганні ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі (ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК).

Падчас следства ініцыятар ўцёкаў матываваў свае дзеянні нервовым зрывам у сувязі з незадаволенасцю ходам судовага працэсу і, у прыватнасці, нежаданнем быць асуджаным на доўгі тэрмін пазбаўлення волі, аб якім хадайнічаў дзяржабвінаваўца перад судом.

Суд вынес пастанову ў адрас начальніка следчага ўпраўлення УСК па Мінску аб парушэнні законнасці пры правядзенні папярэдняга следства.

Прыгавор можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе праз Мінскі гарадскі суд. Ці будзе гэта зроблена, адвакаты асуджаных пакуль не ведаюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?1

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі, абараняючы незнаёмую жанчыну, загінуў 33‑гадовы беларус12

Лукашэнка прапанаваў Пуціну правесці перамовы па Украіне ў Мінску12

Адміністрацыя Трампа і Мінск абмяркоўваюць вызваленне 100 палітвязняў 13

Ушакоў пра публікацыю сваіх размоваў: «Гэта ўсё вельмі незвычайна!..»10

Чыноўніка ў Брэсцкай вобласці звольнілі за банкаўскі рахунак у ЕС4

«Германія не дае трэвел-док — маўляў, мяне не пераследавалі, хоць былі суткі і данаты». Як жывуць без пашпартоў5

Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова28

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?1

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць