За падрыў Крымскага моста восем чалавек атрымалі пажыццёвае. Усе кажуць, што ні пры чым
Паўднёвы акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне вынес прысуд васьмярым фігурантам справы аб выбуху на Крымскім мосце ў кастрычніку 2022 года. Як паведамляе «Медыязона», усе восем абвінавачаных былі прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі — менавіта такое пакаранне запрашвала абвінавачанне. Усе абвінавачаныя сваю віну не прызналі.

Асуджаным — сярод якіх шасцёра прадпрымальнікаў, фермер і дальнабойшчык — былі інкрымінаваныя артыкулы аб тэрарыстычным акце і перавозцы выбухоўкі, а двум фігурантам — яшчэ і кантрабанда выбухоўкі.
Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
Паводле версіі следства, абвінавачаныя дапамаглі ўкраінскім спецслужбам арганізаваць падрыў грузавіка з выбухоўкай на Крымскім мосце, у выніку чаго загінулі пяць чалавек.
Усе абвінавачаныя сваю віну не прызналі. Яны настойвалі, што займаліся сваёй звычайнай працай і не ведалі аб схаванай у грузавіку выбухоўцы.
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк раней распавядаў, што ўкраінскія сілавікі выкарыстоўвалі людзей усляпую.
Аднак пракурор настойваў на злачыннай змове: «Усе падсудныя былі заадно і выдатна разумелі і ўсведамлялі, што яны робяць і для чаго».
Каментары