Грамадства1313

Камуніст Жан Содзель: Тарыф «эканом» не важу, там ездзяць у асноўным бамжы, спітыя і нахабныя алкашы

Праўладны камуніст Жан Содзель, які ў пошуках працы спрабаваў нават стаць донарам спермы, знайшоў сябе ў таксістах. Кажа, новая праца дапамагае змірыцца з разводам — у пачатку года жонка знайшла сабе другога. Пра пікантнае ў сваёй працы былы вядоўца расказаў выданню «Точка».

Колькі зарабляе ў таксі

Перад тым, як сесці за руль чужога новенькага кітайскага Hongqi, камуніст Жан Содзель разглядаў магчымасць вярнуцца на радыё. Ён запэўнівае, што яму нават прапаноўвалі быць дырэктарам нейкага тэлеканала.

У першым выпадку яго не задаволілі аб'ём працы — 11 выпускаў навін у дзень і жыццё паводле раскладу, а ў другім — вялікая адказнасць.

Пры гэтым, паводле слоў Жана, зарплата не адпавядала патрабаванням.

«На радыё прапаноўвалі работу за 1500 рублёў, на тэлебачанні на кіраўнічай пасадзе — 2300 рублёў. У таксі я зарабляю 3600‑4000 рублёў», — хваліцца ён.

Содзель катаецца на машыне ад арганізацыі. «Няма галаўнога болю наконт рамонту і «зараджаю» не за свае», — вылучае перавагі ён.

Былы вядоўца заўважае, што пасажыры часта пакідаюць гасцінец — у выхадныя ён зарабляе ў сярэднім дадаткова па 50‑60 рублёў, у буднія — па 10‑30 рублёў.

«Найбольш шчодрыя пасажыры — нападпітку, у пятніцу і суботу ўвечары», — кажа ён.

«На «Эканоме» ездзяць бамжы»

Жыхары Мінска і Мінскага раёна могуць сустрэць блогера за стырном, выклікаўшы машыну па тарыфах «Электра», «Камфорт», «Камфорт+».

«Эканом» і «Бізнес» не важу, таму дзверы адчыняць і вадой частаваць не трэба. І не важу бамжоў — на «Эканоме» ездзяць у асноўным бамжы, спітыя і нахабныя алкашы, — упэўнены ён.

У аўтамабілі пасажыры бачаць яго фота, прозвішча і ініцыялы.

«Хтосьці пазнае мяне па знешнасці, хтосьці — па голасе. Думаю, мой сфарміраваны ў СМІ брэнд уплывае і на гасцінец», — дадае мужчына.

Ён зазначае, што былая праца ў журналістыцы дапамагае весці душэўныя гутаркі з пасажырамі.

Да 37 гадоў мужчына, паводле яго слоў, зразумеў, што ў жыцці важна займацца тым, што любіш ці што хаця б падабаецца. І не трэба цярпець нялюбую працу або таксічны калектыў. 

«Калі б мне прапанавалі працаваць прэзідэнтам ЗША, я б застаўся ў таксі. Бо лідар краіны жыве па графіку і будзільніку, а я прачынаюся, калі арганізм выспаўся», — дадае кіроўца.

Паводле словаў Жана, кожны дзень з таксістам адбываецца хаця б адна гісторыя, якую можна потым расказваць замест анекдота. 

Так, аднойчы экс-вядоўца вёз жанчыну ў целе, гадоў 60 з выгляду. Яна расказала, што аказвае эскорт-паслугі. Аказалася, што якраз такія кабеты некаторым асабліва даспадобы.

«Дзеля цікавасці я спытаў, колькі каштуе гадзіну. Яна адказала — 300 рублёў, скідак няма», — кажа Жан. Ён зарабляе ўсё ж менш.

А аднойчы таксіст вёз егера. Ад яго даведаўся, што для палявання на аленя за ліцэнзію трэба заплаціць 1000 рублёў, на дзіка — 80 рублёў, а баброў можна лавіць бясплатна.

«Мужчына распавёў, што ў баброў смачны вэнджаны хвост. Калі б я не працаваў у таксі, дзе б я пра гэта даведаўся?» — кажа Жан.

«Шукаю нявесту»

Жан задаволены сваёй новай працай яшчэ і таму, што менавіта яна дапамагла яму змірыцца з разводам, які адбыўся ў пачатку гэтага года. Былая жонка знайшла другога. У стасунках з ёй ён быў больш за сем гадоў, а ў шлюбе — два з паловай гады.

«Ёй, відаць, стала сумна, не хапала вострых адчуванняў і чагосьці новага», — лічыць Жан.

Жан жадае, каб яго кахалі «проста так», без якой-небудзь выгады. Важная для яго і знешнасць будучай нявесты.

«У маім уяўленні дзяўчына — гэта далікатнае стварэнне ў кароткай спадніцы, якое трэба насіць на руках і хочацца абараняць. Абавязкова худзенькая. Але і каб характар ​​быў добры — з такой і дзіця можна нарадзіць. З умовай, што ніхто нікуды не сыходзіць, таму што я сам з поўнай сям'і», — дзеліцца жаданнямі мужчына.

Содзель кажа: яму наваражыла цыганка, што будучая жонка знойдзе яго сама. А нядаўна ён пазнаёміўся ў сацыяльных сетках з 18‑гадовай дзяўчынай, якая праявіла ініцыятыву і напісала яму першай.

«У яе такія ж каштоўнасці, як і ў мяне. Прызналася, што закахалася. І не просіць ні кветак, ні залатых завушніц», — не нарадуецца таксіст.

Каментары13

  • Ахах
    27.11.2025
    Чудик инфантильный, как предыдущая сем лет вытерпела?
  • Камуніст Спэрма
    27.11.2025
    Рады, што ты знайшоў працу сваёй мары!
  • Я
    27.11.2025
    Яшчэ папросіць. Чакай!!

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА2

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Падаслаць паперу ці завіснуць над унітазам? Як лепш скарыстацца грамадскім туалетам9

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі3

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў14

У Смаргоні сёння ўзарвалі аварыйны будынак ВІДЭА

«Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» Што трэба ведаць пра амялу ў Беларусі2

У амерыканскім заапарку памерла чарапаха, якая перажыла дзве сусветныя вайны і 20 прэзідэнтаў ЗША2

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць