Свет

Японія ўпершыню за чатыры гады аднаўляе працу АЭС, знізіць попыт на нафту

Упершыню з моманту катастрофы на АЭС «Фукусіма-1» вясной 2011 года японскія энергетыкі аднаўляюць працу атамнай электрастанцыі: у ноч на аўторак запушчана АЭС «Сендай» на востраве Кюсю.

Першы рэактар станцыі пачне выпрацоўваць электрычнасць у пятніцу і будзе выведзены на поўную магутнасць у наступным месяцы.

Другі рэактар «Сендай» павінен быць адноўлены ў кастрычніку.

У агульнай складанасці японскія ўлады маюць намер перазапусціць 25 ядзерных рэктараў, нягледзячы на рэзкае незадавальненне з боку грамадскасці. Аднак для працы кожнага з іх аператарам спатрэбіцца выконваць новыя — куды больш жорсткія — правілы.

Кіруючая кампанія станцыі «Сендай» выдаткавала 120 млн долараў на новую сістэму бяспекі.

У 2011 годзе АЭС «Фукусіма-1» сур'ёзна пацярпела ў выніку магутнага землятрусу і цунамі ля берагоў Японіі.

Перазапуск рэактара суправаджаўся акцыяй пратэсту мясцовых жыхароў, многія з якіх пасля аварыі на «Фукусіме» выступаюць супраць атамнай энергетыкі, бо землятрусы ў Японіі нярэдкія.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць