Грамадства2727

Мінскіх графіцістаў выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі.

Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы, якую ў СМІ назвалі «справай графіцістаў», паведамляе сайт Следчага камітэта.

Дзве асобы прыцягнутыя ў якасці падазраваных па крымінальнай справе, яшчэ двум прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злоснага хуліганства.

Падчас папярэдняга расследавання праведзены асноўныя працэсуальныя дзеянні: допыты падазраваных і сведкаў, агляды мясцовасці, пашкоджанай маёмасці, канфіскаваныя дакументы, камп'ютарная тэхніка, мабільныя прылады і іншыя рэчавыя доказы. Прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні.

Абвінавачаныя сваю віну ў інкрымінаваных дзеяннях прызналі цалкам, чыстасардэчна раскаяліся і пакрылі прычыненую шкоду ў поўным аб'ёме.

Тлумачачы следчым матывы сваіх дзеянняў, адзін з падазраваных распавёў, што пашкодзіў білборды з-за крыўды на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

З улікам выканання неадкладных следчых дзеянняў па справе, прызнальных паказанняў абвінавачаных, іх раскаяння і кампенсацыі нанесенай шкоды, а таксама ўлічваючы той факт, што абвінавачаныя не змогуць перашкодзіць далейшаму расследаванні крымінальнай справы, следства палічыла магчымым хадайнічаць перад пракурорам аб змене меры стрымання. Гэтае хадайніцтва задаволена.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных зменена на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

***

Нагадаем, што 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці», а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага білборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Праабаронцы тады выступілі з заявай наконт сітуацыі, запатрабаваўшы неадкладнага вызвалення з-пад варты Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага.

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць