Меркаванні6969

Вадзім Пракопчык: Чаму я выбіраю левы напарстак, ці Бойкот? Не смешите мои искандеры!

Вадзім Пракопчык, фота з facebook.com.

Пару-тройку словаў пра самы дзейсны мірны сцэнар уплыву і перамогі, што cпрацоўваў у розныя часы і ў розных частках сьвету.

Анэкдот для Стася

Уласна, гэта мой адказ на артыкул Стась Карпаў: «Чаму я буду галасаваць за Таню Караткевіч, ці Хвастцы, хвастцы, хвастцы…» Увесь тэкст Стася Карпава — вялікая і бясконцая падмена паняткаў і фактаў, але пачну з анэкдоту, што прачытаны мною ў адрыўным календары, бо менавіта такія чытачы анэкдотаў падабаюцца Стасю, а сёньня ягоны ДН.

Злавіў неяк беларус залатую рыбку. Тая просіць яго адпусьціць, а за ўзнагароду абяцае выканаць тры жаданьні. Беларус падумаў, дый просіць: драўляную нагу, шкляное вока і руку зь вялікім крукам, каб ўся вёска баялася. Залатая рыбка выканала ўсе тры прыказаньні і пытаецца, чаму ты абраў не дабрабыт, славу, уладу, як усе просяць? Беларус зірнуў на яе новым шкляным вокам, і пытае: «А што, можна было?»

А што, можна было выбіраць не з кандыдатаў, адобраных спэцслужбамі?

Падмена першая: вузкі выбар, а лепшыя варыянты прыхаваныя

Стась прапануе нам першую і галоўную падмену — выбіраць меншае зло замест выбару паміж дабром і злом. Ён прапануе нам выбіраць меншую хлусьню замест выбару паміж хлусьнёй і праўдай, — ён прапануе нам выбіраць паміж Караткевіч і Лукашэнкам.

Падмена другая: прэзэнтацыя байкоту як неэфектыўнай формы бязьдзеяньня

Тэкст Стася нагадвае мне шэпт д’ябла на вуха верніку — у цябе нічога ня ўдасца, а калі тут удасца, дык там не спрацуе… Спрацуе! Глянем на вызначэньне, на гісторыю і на факты пра байкот, якія аўтар цудоўна фальсыфікуе або замоўчвае.

Байкот паводле вызначэньня — «ФОРМА палітычнай і эканамічнай БАРАЦЬБЫ (а не бязьдзеяньня, як піша СК), што дапускае поўнае або частковае спыненьне адносін з асобай, арганізацыяй, прадпрыемствам, напрыклад, адмова наймацца на працу, купляць прадукцыю дадзенага прадпрыемства. У міжнародных адносінах, паводле Статуту ААН, — адна з прымусовых мер (без прымяненьня Узброеных сіл) для падтрыманьня МІРУ. 

Названы так па прозьвішчы ангельскага кіраўніка Чарлза Байкота, у дачыненьні да якога ў 1880 годзе ірляндзкімі арандатарамі была ўжытая гэтая мера».

Насамрэч, байкот — гэта кандыдат, які дамагаецца і перамагае паўсюль і ва ўсе часы. Няўжо трэба нагадваць, з чаго пачаліся Гандзі і Мандэла? Няўжо мы забыліся, што менавіта з байкоту на куплю тавараў у белых пачалася перамога над апартэідам? А вось некаторыя пункты праграмы, зь якой Гандзі выступіў амаль 100 гадоў таму:

— адмова індыйцаў ад тытулаў і званьняў, атрыманых ад ангельцаў,

— байкот выбараў у заканадаўчыя сходы,

— байкот судоў, урадавых устаноў і ангельскіх навучальных устаноў,

— адмова ад адзеньня еўрапейскага ўзору.

Скажаце, занадта далёка геаграфічна? Калі ласка, Дэкалёг часоў нашай з вамі акупаванай Рэчы Паспалітай XIX ст.: 

«не купляй чужога, не судзіся перад чужым, не вучы дзяцей на чужой мове…»

Гэта ўсё байкот. У розных формах, умовах, у розным часе — але гэта не бязьдзеяньне, а актыўная барацьба, пазыцыя, выбар. І галоўнае — бяз гвалту!

Скажаце, што далёка ў часе? Сёньняшняя Расея — хто цяпер скажа «Не смешите мои искандеры» з такім адтокам капіталаў і абвалам у эканоміцы? А адкуль усё? Ніякія стрэльбы і НАТА не патрэбныя, бо ёсьць байкот і санкцыі, як адна з формаў байкоту.

Байкот выніковы. У першым выпадку ПАР пазбавіўся апартэіду, у другім — Індыя стала незалежнай, у трэцім — палякі сфармаваліся як нацыя, у чацьвёртым — Расея развальваецца на нашых з вамі вачох. Якія яшчэ прыклады эфектыўнасьці байкоту трэба прыводзіць?

Падмена трэцяя: хто ня ўдзельнічае ў гульні, той прайграе

Стась пытаецца ў нас з вамі: няўжо вы думаеце, што, ня ўдзельнічаючы ў напарстках, вы пераможаце напарстачнікаў? Як вам пытаньнечка? Не, не пераможам. Яны самі зьнікнуць без гульцоў і гледачоў. Гэтаксама, як зьнік апартэід у ПАР, як сьцішылася Расея без адзінага стрэлу з боку НАТА. Гэтае правіла ў адносінах да шулераў і махляроў — ігнор.

Справа ў тым, што прыстойныя людзі не гуляюць у лахатрон на выхадзе з мэтро. «Што вы скажаце ім, што ня здолелі выбраць напарстак», — бярэ на слабо Стась. Я скажу, што шарык у руцэ шулера і буду давозіць гэта ўсім лохам, пакуль яны не зразумеюць і не перастануць падыходзіць да стала з лахатронам, нават калі там наліваюць. 

Рэальны беларускі выбар сёньня

У выбары паміж гвалтам, каб спыніць парушэньні закону, і мірным шляхам — байкотам — я выбіраю апошняе.

Маральны выбар асобы, або Як перамагчы шулера

Адно з самых сумных уражаньняў ад артыкулу — адсутнасьць хоць нейкіх прынцыпаў у развагах аўтара. Ну не разглядаць жа за прынцып магчымасьць «лабызацца». Калі мне трэба тлумачыць маладому чалавеку, чаму подпісы мусяць быць сабраныя «па-часнаку», дык аб чым гаварыць? Інакш мы апазыцыя ўласна чаму? Хлусы ня могуць быць апазыцыяй хлусам, а махляры — махлярам.

«Абыграць шулера» — гэта калі ТЫ абыгрываеш, а не калі шулер нешта робіць з тваімі картамі (подпісамі). Інакш хто гуляе і хто перамагае? Ты статыст, кандыдат…

Чаму менавіта на Таню?

Ды таму, што з прадстаўнікамі «мяккага і арганічнага казацтва» і з ахвярамі Лёзьненскага соку, як і проста зь нямымі Гайдукевічамі усё даўно зразумела. А тут як бы новы лідар са «старой канюшні»… Як жа вы нам абрыдлі. Гэта не нянавісьць. Гэта называецца цудоўным беларускім словам «гідлівасьць». «Я гіджуся», — казала мая бабуля Браніслава з выбуховым «г» і потым тлумачыла чаму.

Мы цяпер проста тлумачым, чаму ГП выклікае гідлівасьць. І ня толькі ГП — уся старая канюшня «аб’яднанай апазыцыі». 

Хвастцы

Якая ж карысьць з тэксту? Цяпер я ведаю, дзякуючы Стасю, як завуцца ўсе гэтыя — хвастцы — людзі без ідэй. 

Стась, мы не выбіраем паміж хлусьнёй і хлусьнёй. Існуе іншы выбар, і нават такой колькасьцю літар у тваім тэксьце яго не перакрыць. А што, можна было? — як з таго анэкдоту.

Можна і трэба — асабісты няўдзел у лахатроне. 

P.S. Чалавек, які сустракае Статкевіча з маршруткі і носіць на руках, пачуўшы ягоны камэнтар наконт Караткевіч, мусіць зрабіць нейкі маральны выбар. Усіх на руках не наносісься… Але пасьля апісанай аўтарам няважнасьці «чэснава» збору подпісаў, у мяне пытаньняў няма — праблема маральнага выбару перад аўтарам не стаіць.

Каментары69

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць