Грамадства

Новы шэраг палітычных звальненьняў

Галоўнага спэцыяліста маркетынгу на прадпрыемстве «Вучгас» Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі дрыбінца Андрэя Юркова, які адседзеў 15 сутак у Жодзінскім СІЗА, звольнілі з працы 24 сакавіка. Супроць ягоных дачок – 11-гадовай Дар’і ды 7-гадовай Яніны – вялася «псыхалягічная вайна»: у школе распаўсюджваліся чуткі, што бацьку пасадзяць на 2 гады за тое, што спойваў падлеткаў.

24 сакавіка звольнілі настаўніка адной з магілёўскіх школаў Алега Дзячкова, які таксама адседзеў 15 сутак.

Дэфэктоляга дзіцячага садку ў Мастах Вікторыю Салей 12 красавіка звольнілі з працы – за «прагулы»: з 18 па 25 сакавіка яна была ў Менску, напісаўшы заяву пра адпачынак на ўласны кошт. Апрача таго, ёй ня ставяць у пашпарце дазвольны штамп на выезд за мяжу: у пашпартным стале ёй заявілі, што ейныя дакумэнты забраў КДБ.

З прыватнай фірмы «Эскада» ў Менску за 12 дзён «прагулаў» (адседжаных у Жодзінскай турме) звольнены актывіст АГП Зьміцер Завадзкі. Хлопец навучаецца завочна на юрфаку БДУ – цяпер яму пагражае адлічэньне.

У Ваўкавыску 12 красавіка звольнілі з працы электрамэханіка прыватнага гандлёва-тэхнічнага цэнтру «Мікс» Віктара Вайчука, сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча. Падчас выбарчай кампаніі ў яго правялі ператрус: шукалі доказы, што Вайчук мае дачыненьне да палітычных графіці на сьценах. Доказаў не знайшлі, актывіст напісаў заяву ў раённую пракуратуру. Пасьля гэтай заявы Вайчук і страціў працу.

У Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце з працы звольнілі актывіста кампаніі А.Казуліна выкладчыка Валянціна Лазарэнкава. Падставай стаў «амаральны ўчынак, несумяшчальны з пэдагагічнай дзейнасьцю»: падчас выбарчай кампаніі Лазарэнкава асудзілі на 7 сутак арышту, абвінаваціўшы ў «дробным хуліганстве».

Бармэна рэстарацыі «Журавінка» Сяргея Карбановіча змусілі напісаць заяву на сыход з уласнага жаданьня пасьля 10-суткавай адседкі. Дарэчы, турэмны дзёньнік С.Карбановіча друкаваўся на сайце нашай газэты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў2

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм10

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў2

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць