Грамадства1010

Віктар Марціновіч: Як я лётаў бізнес-класам «Белавія»

Пры рэгістрацыі на рэйс у Варшаву супрацоўніца «Белавія» ўводзіць звесткі пашпарта, а потым здымае слухаўку і пачынае нешта шаптаць у тэлефон. Вусны характэрна затуляе рукой, вочы адводзіць. Ну, вы ведаеце, якое пачуццё ўзнікае ў такіх выпадках у любога чалавека з Беларусі.

Але не — гэта не тое, што вы падумалі.

Мне ўрачыста абвяшчаюць, што мяне маюць гонар пасадзіць у бізнес-клас. Разгублены, я атрымліваю свой пасадачны у другі рад. Персанальны сцюард, абрусікі з вышытым лога на адкідных століках — я такіх нідзе не бачыў. Працягласць рэйса — 50 хвілін. І вось, нягледзячы на тое, што зніжэнне пачынаецца, ледзь самалёт зацвердзіўся на крэйсерскай, на абрусікі падаецца салёны ласось, палтус, халодныя закускі, усё гэта — на парцаляне. З воландаўскай пачцівасцю прапануюцца: гарэлачка, каньячок, віно (ад алкаголю адмаўляюся, але побач са мной дзядзька, з выгляду — тыповы беларускі бізнэсовец з дзяржкарпарацыі, куляе палтос за палтосам). Жанчына-сцюард грэчная, як афіцыянт ў «Гранд-кафэ», і загаворыць зараз, здаецца, нават на французскай.

Таматны сок наліваецца ў шкло — не ў пластык. У кішэні крэсла, акрамя «Он Эйра», — надзвычайны часопіс «Міліцыя», які я абяцаю сабе сцягнуць з салона, але ў апошні момант вырашаю, што злачынствы супраць часопіса «Міліцыя» могуць быць успрынятыя як злачынствы супраць азначанага ў назве часопіса дзяржаўнага органа. Выходжу прыбіты і цалкам упэўнены ў адным: лётаць бізнес-класам «Белавія» лепш, чым лётаць эканомам «Белавія».

Вольныя месцы ў эканоме мной заўважаныя былі.

Дык вось.

Калі ўсё гэта — ад таго самага тэксту, «Усе дарогі вядуць не ў Мінск», вымушаны адзначыць высокі, зусім еўрапейскі, узровень піяр-службы кампаніі «Белавія». Перавозчык, здольны да такой працы з грамадскай думкай, мае шанцы выправіць і ўсе астатнія памылкі, за якія яму рэгулярна дастаецца. Калі гэта — сляпы палец лёсу (варыянт — вольныя месцы не пабачыла сістэма пры рэгістрацыі; зарэгістраваныя анлайн пасажыры не з'явіліся і да т.п.), то што ж — дзякуй табе, карма! Гэта было выдатна, асабліва ласось і часопіс «Міліцыя»!

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць