Улада2323

Аляксандр Лукашэнка хоча атрымаць 80% галасоў

Аляксандр Лукашэнка хацеў бы, каб лічба галасоў за яго склала 80%. Па ягоных словах, гэта важна, каб з моцнай пазіцыі выступаць на міжнароднай арэне.

«Прыйдзе на выбары 40%. Ну ці 50%, у нас менш за палову быць не павінна. Ну вось 50% прыйдзе і 1 голас, і за яго там прагаласуе дзесьці палова. А за спіной будзе ўсяго 25% насельніцтва, якія за яго прагаласуюць. І як ён будзе весці перамовы потым? З іншымі кіраўнікамі дзяржаў?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў часе адкрыцця першага кавалка другой МКАД пад Мінскам.

«І калі прэзідэнт моцны, як вы заўсёды мяне падтрымлівалі — 80%! Ні ў каго нават пытанняў не было. Калі я прыязджаю і вяду перамовы, ён разумее: 80% за яго прагаласавала».

У 2010 годзе ЦВК заявіла, што за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 79% выбарцаў, у 2006 — 83%. Абодва разы ў Мінску адбыліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў з патрабаваннем дэмакратычных перамен.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях22

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць