Улада

Таўстыку і Губарэвіча будуць судзіць за ўдзел у мітынгу 4 кастрычніка

Выклік у суд з нагоды ўдзелу ў мітынгу супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы атрымаў сёння праз SMS сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка. У Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратаколу запрасілі таксама першага намесніка старшыні Руху Юрася Губарэвіча, які таксама выступаў на акцыі 4 кастрычніка.

«На мяне 4 кастрычніка на месцы правядзення мітынгу супраць расійскай ваеннай базы быў складзены пратакол», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Таўстыка.

Аднак, дадаў ён, да гэтага часу позвы ў суд не было. «Сёння раніцай мне пазваніў брат і сказаў, што атрымаў SMS з выклікам у суд. Кажа: «Я ж законапаслухмяны, а ты ў нас змагар, таму, відаць, паблыталі і SMS у суд даслалі не таму», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, позва патрабуе яго з’яўлення ў суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 кастрычніка. «Я патэлефанаваў у суд, і там сказалі, што брату ўжо пазванілі і папрасілі прабачэння. А мне пацвердзілі позву за актыўны ўдзел ў акцыі 4 кастрычніка», — адзначыў Алесь Таўстыка.

У сваю чаргу, пратакол на Юрася Губарэвіча 4 кастрычніка не складаўся. Але сёння першаму намесніку старшыні Руху «За Свабоду» патэлефанаваў следчы Цэнтральнага РУУС сталіцы і запрасіў да сябе для складання пратаколу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях22

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць