Паведамляе чытач: На прадпрыемстве «Мінскаблнафтапрадукт» прымушаюць галасаваць датэрмінова

«На прадпрыемстве «Мінскаблнафтапрадукт», якое знаходзіцца ў Фаніпалі пад Мінскам, усіх работнікаў прымушаюць галасаваць датэрмінова. Пры гэтым, у выпадку адмовы, пагражаюць мерамі адміністрацыйнага ўздзеяння, аж да скасавання працоўнага кантракту. Авось мерай заахвочвання, для тых, хто прагаласаваў, з'яўляецца скарачэнне пятнічнага працоўнага дня да «абеду», - паведаміў у «Нашу Ніву» чытач.
Мы звязаліся з Аляксандрам Драгуном, намеснікам дырэктара «Мінскаблнафтапрадукта». Аднак размовы не атрымалася.
«Нічога не разумею, што вы кажаце. Прыязджайце сюды, тады можа і пагаворым», — сказаў ён і кінуў слухаўку.
Каментары