Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»
Сілавікі заявілі, што ідэнтыфікавалі каля тысячы карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь». Раней яны сцвярджалі пра зліў даных з праекта. Але што сабой насамрэч уяўляе тая база, якая выдаецца за зліў?

Мы прааналізавалі скрыншоты, якія некалі выкладалі на хакерскім форуме і спрабавалі прадаць за некалькі тысяч даляраў. Цяпер дзяржаўныя медыя, губазікаўцы і блогер Сяргей Пятрухін выдаюць іх за зліў з праграмы «Новая Беларусь».

Насамрэч гэта цалкам адкрытыя звесткі з сэрвісу bymapka.me — каталога беларускіх эміграцыйных бізнэсаў.
Гэта інфармацыя была сабраная праграмным метадам і дапоўненая звесткамі з адкрытых рэестраў.

Павел Лібер пацвердзіў, што гэта звесткі менавіта з bymapka.me, якую як сэрвіс выкарыстоўвае «Новая Беларусь».
Няма ніякіх доказаў таго, што кудысьці ўцякла база тых, хто рэгістраваўся ў «Новай Беларусі» менавіта як карыстальнік.
Да таго ж, «Новая Беларусь» збірае з карыстальнікаў зусім іншыя звесткі — толькі электронныя адрасы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Прадаў гэтыя дадзеныя ёлупням губазікам і перадаў гэтыя грошы Палку Каліноўскага...
Апладуем стоячы. Але навошта так з губашлёпікаў здзеквацца? Няхай яшчэ што-небудзь купяць:))