Расследаванне справы патанулых на літоўскім палігоне амерыканцаў перадалі ЗША
Галоўнакамандуючы арміяй Літвы Раймундас Вайкшнорас кажа, што расследаванне гібелі амерыканскіх вайскоўцаў на палігоне ў Падброддзі перададзена ведамствам Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША), паведамляе LRT.

«Яно (расследаванне) перададзена амерыканцам, гэта іх юрысдыкцыя. Мы ўнутры зрабілі ўсё, што ад нас залежыць. Мы ўстанавілі прычыну смерці шляхам ускрыцця (што вайскоўцы патанулі), каб потым па якой-небудзь прычыне не ўзнікла ніякіх непаразуменняў. А затым мы перадалі расследаванне прычын аварыі амерыканцам. Я нічога не магу сказаць пра далейшы ход падзей, таму што я нават не ведаю», — сказаў галоўнакамандуючы ў інтэрв’ю BNS.
«Калі амерыканцы захочуць гэтыя дадзеныя абнародаваць, яны могуць абнародаваць. Калі яны не хочуць, яны не будуць абнародаваць — мы на гэта ніяк не ўплываем», — дадаў ён.
Як пісала агенцтва BNS, чацвёра амерыканскіх салдат, што перамяшчаліся падчас вучэнняў на палігоне ў Падброддзі ў бранямашыне M88 Hercules, зніклі 25 сакавіка. Пошукава-выратавальная аперацыя цягнулася тыдзень. У ёй удзельнічалі літоўскія, амерыканскія, польскія, эстонскія вайскоўцы, праваахоўнікі і грамадзянскія асобы.
31 сакавіка машыну дасталі, там былі тры целы, потым было знойдзена цела яшчэ аднаго вайскоўца
Каментары