Меркаванні2323

Віталь Портнікаў: Алексіевіч — жывы і трапяткі доказ таго, што Беларусь існуе і перамагае

Прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі па літаратуры спарадзіла прадказальную дыскусію ва ўсходнеславянскім трохкутніку.

У Беларусі Алексіевіч лічаць сваёй, ды і сама яна зьвязвае сябе менавіта з гэтай краінай. Але пісьменьніца піша па-руску — што дае магчымасьць уключыць яе ў сьпіс рускамоўных ляўрэатаў. А нарадзілася яна ў Івана-Франкоўску і шчыра перажывае за краіну сваёй маці. Можа быць, і ўкраінцы маюць права лічыць яе сваёй суайчыньніцай?

Уся гэтая спрэчка — ад нашага няўменьня рассоўваць культурныя межы.

Сьвятлана Алексіевіч, без усялякага сумненьня, беларуская пісьменьніца. Беларуская у той жа ступені, у якой Джойс і Ейтс — пісьменьнікі ірляндзкія, Марк Твэн і Хэмінгуэй — амэрыканскія, Маркес — калюмбійскі, Льёса — пэруанскі. У сучасным сьвеце прыналежнасьць пісьменьніка вызначаецца ня мовай, а цывілізацыйным выбарам.

Рускай пісьменьніцай Алексіевіч можа аказацца толькі ў сьвеце расейскай фанабэрыі, але ў гэтым бедным сьвеціку Праханава, Прылепіна і іншых шаргуновых сапраўднаму літаратару наогул ніякага месца няма.

Таму, замест таго каб ганарыцца новым дасягненьнем рускай культуры, лепш проста шчыра парадавацца за Беларусь і Алексіевіч.

Нобэлеўская прэмія Алексіевіч нагадае сьвету аб «крывавых землях» на захад ад Расеі і пра людзей, якія пражываюць свае жыцьці ў беднасьці і нягодзе — ды так звыкла, што ўжо самі гэтай беднасьці і нягоды не заўважаюць.

І, дарэчы, тэма гэтага бясконцага апавяданьня Алексіевіч пра змучаных лёсах магла прадвызначыць выбар мовы.

Могуць спытаць — і некаторыя беларускамоўныя камэнтатары ўжо пытаюцца: чаму ж беларуская пісьменьніца ня піша па-беларуску, што будзе з гэтай мовай, калі нават Нобэлеўскі камітэт згодны з тым, што лепшае ў беларускай культуры — на іншай мове?

Запэўніваю вас, што зь беларускай мовай і культурай усё будзе ў парадку, мы ўжо набліжаемся да моманту, калі імпэрыя нарэшце аслабіць свае жудасныя шчупальцы і пакіне Беларусь у спакоі.

І ў тым, што так будзе, шмат у чым і заслуга Сьвятланы, таму што яе мова — гэта мова сумленнасьці, а толькі з дапамогай такой зброі і можна змагацца з шматгаловы цмокам — і пісаць так, каб і ён зразумеў.

Беларуская літаратура заўсёды была літаратурай ўкараненьня, яна была — літаратурай пра краіну, а не пра імпэрыю, таму што яе галоўнай задачай было захаваньне Беларусі ва ўмовах, калі галоўнай мэтай імпэрыі было зьнішчыць Беларусь, пазбавіць гэтую прыгожую ціхую краіну ўласнага адчуваньня сьвету, культуры, мовы.

А Алексіевіч адважылася кінуць гэтай імпэрыі выклік — сапраўдны выклік, сілу якога можна адчуць толькі з дапамогай мовы, якой карыстаецца сама імпэрыя. Ці магла Алексіевіч зрабіць гэта па-беларуску?

Вядома, але пачуў бы яе толькі «свой» чытач, які, між іншым, — калі ўжо ён да гэтага часу працягвае чытаць па-беларуску тады, калі гэтая мова выганяецца з паўсядзённага жыцьця, шальмуецца і ўспрымаецца ў якасьці вясковай гаворкі, — і так цудоўна разумее розьніцу паміж дабром і злом. Алексіевіч жа зьвярнулася да тых, хто гэтую розьніцу не заўважае або скажае.

Яна заўсёды пісала пра імпэрыю як пра злачынства супраць звычайнага, «маленькага» і пакрыўджанага дзяржавай і грамадзкай абыякавасьцю чалавека.

І як інакш пісаць, як не на мове гэтай крыўды — тым больш калі ты глядзіш на яе зь Беларусі? Бо нават пра беларускую мову — пра гісторыю яе выжываньня, зьнішчэньня і прыніжэньня — сёньня лепш за ўсё пісаць па-руску. Каб усе ведалі, што такое подласьць.

Менавіта таму Сьвятлана Алексіевіч — зусім ня шосты рускі нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры. Хопіць рускім чатырох зацкаваных і выгнаных і Шолахава ў дадатак. Сьвятлана Алексіевіч — першы нобэлеўскі ляўрэат зь Беларусі. Жывы і трапяткі доказ таго, што Беларусь існуе — і перамагае.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць