Навука і тэхналогіі

У Беларусі стартаваў афіцыйны продаж iPhone 6s

На долю Apple прыпадае 37% беларускага рынку афіцыйнага продажу смартфонаў у сегменце прэміум-класа коштам ад 400 долараў ЗША і вышэй у эквіваленце, паведаміла кіраўнік праектаў Apple Premium Reseller у краінах СНД і Грузіі Надзея Дамарад 23 кастрычніка ў Мінску на прэзентацыі новага прадукту кампаніі — смартфона iPhone 6s. Яго афіцыйны продаж стартаваў у Беларусі апоўдні 23 кастрычніка. 

cnet.com

Варта адзначыць, што традыцыйна старт продажу новага iPhone выклікае вялікі ажыятаж, прыхільнікі выстройваюцца ў чэргі, часам нават за некалькі сутак, аднак у Беларусі 23 кастрычніка гэтага заўважана не было. На мясцовым рынку кошт iPhone 6s пачынаецца ад 18 млн рублёў. А, напрыклад, iPhone 6s Plus з памяццю 128 ГБ абыдзецца пакупніку ў 26 млн рублёў. 

iPhone 6s стаў прыкметна палепшанай версіяй смартфона iPhone 6, якая атрымала шэраг удасканаленняў. Самае галоўнае з іх — тэхналогія 3D Touch, якая дазваляе ўзаемадзейнічаць з прыладай на новым узроўні. Яна распазнае сілу націскання на экран і адкрывае новыя спосабы доступу да функцый і ўзаемадзеяння з кантэнтам. Апарат атрымаў палепшаную 12-мегапіксельную асноўную камеру з магчымасцю запісу 4K-відэа і найноўшы працэсар А9.

Адной з асноўных эксклюзіўных функцый iPhone 6s і iPhone 6s Plus з'яўляецца тэхналогія Live Photos, якая дазваляе рабіць фотаздымкі, аб'яднаныя ў файл з невялікімі відэаролікамі. Дзякуючы гэтаму пры дакрананні фотаздымак на некалькі секунд нібы ажывае. 

Смартфоны даступныя ў чатырох колерах: серабрысты, залаты, «шэры космас» і «ружовае золата». Аб'ём памяці складае 16, 64 і 128 ГБ.

У свеце Apple iPhone 6s і 6s Plus былі афіцыйна прэзентаваныя шырокай публіцы 9 верасня гэтага года. iPhone 6s стаў самым паспяховым смартфонам у свеце, толькі за першы ўікэнд было прададзена 13 млн. асобнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа10

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць