Грамадства22

Суд не пакараў берасцейскіх фанатаў, якія ехалі на Плошчу. Але і не апраўдаў

Маскоўскі суд Берасьця не пакараў чатырох берасьцейскіх фанатаў, якія былі затрыманыя 10 кастрычніка падчас спробы выезду на акцыі апазыцыі ў Менск.

Судзьдзя Раман Карабан не прыняў абвінаваўчага рашэньня «за нязначнасьцю» правапарушэньня.

На сёньняшнім паседжаньні з чатырох фанатаў прысутнічаў толькі Андрэй Кавальчук:

«Нас не апраўдалі, сказалі толькі, што нашыя дзеяньні не нанесьлі шкоды. Але адседзелі мы двое сутак незаконна. Трэба думаць, як дабіцца, каб нас сапраўды апраўдалі», — кажа Кавальчук.

10 кастрычніка Андрэй Кавальчук з трыма сябрамі — Глебам Грынбергам, Мікалаем Хатынюком, Дзьмітрыем Абрамуком — выехалі зь Берасьця ў Менск на «Шэсьце нацыянальнага сьцяга». Але іх машыну перапынілі супрацоўнікі ДАІ на выезьдзе з гораду.

Хлопцам сказалі, што яны падобныя да злачынцаў, прывезьлі ў пастарунак ды зьвінавацілі ў брыдкаслоўі. Двое сутак фанаты правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў чаканьні суду.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне36

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць