Грамадства

Анатоль Лябедзька: "Так дапытвалі ў сталінскія часы"

Учора апоўдні супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Адпусьцілі палітыка толькі а 23-й гадзіне, да гэтага нічога пра ягоны лёс не было вядома. Спадар Лябедзька паведаміў, што яго зьбівалі і дапытвалі па крымінальнай справе па артыкуле “тэрарызм”.

Спадар Лябедзька перакананы, што ягонае затрыманьне было паказальна жорсткім, каб максымальна запалохаць.

(Лябедзька: ) “Як я цяпер разумею, прааналізаваўшы ўсё, што было ўчора, гэта было такое паказальнае затрыманьне – як злачынцу, як нейкага бандзюгу мяне паклалі на асфальт, надзелі кайданкі і білі па нырках. У мой жа аўтамабіль мяне закінулі. Я ня ведаў, куды мяне вязуць, бо мне куртку нацягнулі на галаву, каб я нічога ня бачыў”.

З 6 гадзін амаль да 11-й вечара ў КДБ ішоў допыт Лябедзькі, дапытвалі два сьледчыя, якія так і не прадставіліся. Адзінае, што яны сказалі, што “расьследуецца крымінальная” справа па артыкуле “тэрарызм”, і цікавіліся замежнымі паездкамі Лябедзькі, акцэнтуючы ўвагу на Літве і Грузііі. Усё запісвалася на відэакамэру.

Ніякіх матэрыялаў Лябедзьку не прадэманстравалі, сьледчы складаў пратакол, але ня даў напрыканцы ні азнаёміцца з тым, што ён запісаў, ні падпісаць пратакол. Спадару Лябедзьку так і не патлумачылі, зьяўляецца ён падазраваным ці сьведкам, якія факты ці эпізоды тэрарызму дасьледуюцца. Прычым адзін супрацоўнік КДБ гуляў “добрага” сьледчага, другі – злога.

(Лябедзька: ) “Відаць, так дапытвалі ў сталінскія часы, у часы Вышынскага”.

А палове на 11-ю ночы людзі ў масках вывезьлі Лябедзьку на край гораду, адкуль ён дабіраўся дадому самастойна.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць