Культура22

Перавыданне кнігі пра Уладзіміра Мулявіна — да 75-годдзя музыкі

Як паведаміў на ўласнай старонцы ў «Фэйсбуку» галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, да 75-годдзя з дня народзінаў Уладзіміра Мулявіна (12.01.1941) падрыхтаваны да выдання перапрацаваны і дапоўнены варыянт кнігі «Нота судьбы».

Мяркуючы па ўсім, другое выданне кнігі, верагодна, пад іншай назвай, будзе даволі істотна адрознівацца ад таго, што ўбачыла свет у 2004 годзе.

Як і тады, аўтарам канцэпцыі і рэдактарам-складальнікам кнігі з'яўляецца Людміла Крушынская. Змест новай кнігі, наколькі вядома, быў значна перагледжаны. Так, замест некаторых дзяжурнага характару выказванняў пра Мулявіна асобных дзеячаў культуры і мастацтва з'явіўся шэраг арыгінальных артыкулаў, агульная колькасць фотаздымкаў, сярод якіх ёсць і тыя, што раней не публікаваліся, набліжаецца да паўтысячы. Трапілі ў кнігу аб’ёмам 616 старонак і здымкі нот некаторых песень, напісаныя рукой лідара «Песняроў». Як і раней, кнігу суправаджаюць даведачныя матэрыялы. Гэта пералік дат жыцця і творчасьці Уладзіміра Мулявіна і — новае! — спіс усіх музыкаў, якія ў розныя гады выступалі ў складзе калектыву.

Як можна меркаваць паводле допісу Віктара Шніпа, гэтым разам кнігу рыхтавалі да друку ці не ў пажарным парадку, але гэтымі днямі яе макет быў скіраваны ў друкарню.

***

Першае выданне «Ноты судьбы», наклад якой аб’ёмам 446 старонак складаў 3000 асобнікаў, хутка знікла з паліц кнігарняў, і пазней кнігу можна было набыць хіба што выпадкова ў букіністаў. Кніга была падрыхтаваная ў рамках ушанавання памяці Уладзіміра Мулявіна. Сярод намечаных мерапрыемстваў значыліся стварэнне фільма і кнігі, прысьвечаных памяці лідара «Песняроў», Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва «Песняры», усталяванне мемарыяльнай шыльды і надмагільнага помніка, заснаванне музэя, падрыхтоўка мультымедыйнага выдання пра Мулявіна і выданьне анталогіі запісаў калектыву. Апошнія два пункты пастановы былі падрыхтаваныя, аднак так і не дачакаліся тыражавання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць