Свет44

Меркель: Уцекачоў, якія парушаюць закон, трэба высылаць

Заканадаўства ў адносінах да шукальнікаў прытулку, якія ўчынілі злачынства, павінна быць больш жорсткім, лічыць канцлер ФРГ Ангела Мэркель.

У прыватнасці, уцекачоў-правапарушальнікаў неабходна пазбаўляць права на знаходжаньне ў Нямеччыне раней, чым гэта робіцца цяпер, заявіла Меркель на канфэрэнцыі кіраўніцтва партыі ХДС у горадзе Майнц.

Паводле канцлера, «склалася новая сытуацыя, і мы павінны нанова абдумаць, як прывесьці заканадаўства ў адпаведнасьць з рэальнасьцю, якая зьмянілася». Мэркель не ўдакладніла, дзе павінна праходзіць мяжа цярпімасьці, але адзначыла, што правапарушэньні, падобныя тым, што здарылася ў Кёльне, могуць быць падставай для высылкі з краіны.

На канфэрэнцыі кіраўніцтва ХДС абмяркоўваліся наступствы навагодніх падзей у Кёльне, у тым ліку рэформа заканадаўства ў дачыненні да шукальнікаў прытулку і аблягчэньне магчымасьці высылкі злачынцаў-замежнікаў, а таксама ўзмацненьне жорсткасьці пакараньня пры некаторых відах злачынстваў, напрыклад, пры нападах на паліцэйскіх.

У цяперашні час пазбаўленне права на прытулак і дэпартацыя зь Нямеччыны магчымыя, калі чалавек, які атрымаў статус уцекача, прысудам пазбаўлены волі ня менш як на тры гады. Пры больш мяккіх пакараннях пазбаўленьне прытулку магчымае, але не зьяўляецца абавязковым.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам11

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам18

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі16

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам11

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць