Улада88

Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

У сувязі з вынясеннем у Беларусі новага смяротнага прыгавору Еўрасаюз зноў заклікаў улады краіны ўвесці мараторый на смяротную кару.

У заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч, апублікаванай на сайце прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, падкрэсліваецца, што прыгаворанаму да смяротнай кары Генадзю Якавіцкаму павінна быць гарантаванае права на абскарджанне рашэння суда.

«Якавіцкі быў асуджаны за цяжкае злачынства, і мы выказваем нашы глыбокія шкадаванні родным і блізкім ахвяр», — гаворыцца ў дакуменце.

У той жа час падкрэсліваецца, што Еўрапейскі саюз «настроены супраць смяротнай кары ва ўсіх выпадках і без усялякіх выключэнняў».

«Мы заклікаем Беларусь, якая з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, што прымяняе смяротную кару, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку да яе поўнай адмены. Змякчэнне прыгавораў і пачатак грамадскіх абмеркаванняў пытання смяротнай кары было б важным захадам у гэтым кірунку», — адзначаецца ў дакуменце.

Як паведамлялася, 5 студзеня Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні прыгаварыў 49-гадовага Генадзя Якавіцкага да расстрэлу. Ён прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве сваёй сужыцелькі. Высветлілася таксама, што Якавіцкі прыгаворваўся да смяротнай кары яшчэ ў савецкія часы, але тады яму ўдалося абскардзіць прыгавор і расстрэл быў заменены на працяглы тэрмін пазбаўлення волі.

Гэта першы смяротны прыгавор, вынесены ў Беларусі ў новым годзе. Летась да вышэйшай меры пакарання быў прыгавораны жыхар Лідскага раёна Іван Кулеш, які прызнаны вінаватым у забойстве трох чалавек, а таксама ў замаху на забойства, крадзяжы, рабаванні. У камеры смяротнікаў на вуліцы Валадарскага ў Мінску зараз утрымліваецца Сяргей Іваноў, асуджаны летась за жорсткае забойства дзяўчыны ў Рэчыцы. 

За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі было вынесена 406 смяротных прыгавораў. Толькі адзін асуджаны быў памілаваны прэзідэнтам.

Беларусь — адзіная ў Еўропе і на постсавецкай прасторы краіна, дзе дагэтуль захавалася смяротная кара.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць