Меркаванні1313

Адам Глёбус бароніць перабудову старога Менску

Калі бачу руйнаваньне розных халабудаў у Беларусі, дык згадваю разбурэньне Гатычнага кварталу ў Барсэлёне. Размовы пра нейкую там адметнасьць беларускага барбарства ў адносінах да архітэктурнай спадчыны амаль заўсёды лжывыя.


Каталёнія, Барсэлёна, Гатычны квартал, 2001 год.

 

Адам Глёбус у сваім блогу бароніць перабудову старога Менску.

"Калі бачу руйнаваньне розных халабудаў у Беларусі, дык згадваю разбурэньне Гатычнага кварталу ў Барсэлёне, - піша ён. - Размовы пра нейкую там адметнасьць беларускага барбарства ў адносінах да архітэктурнай спадчыны амаль заўсёды ілжывыя. І я не зьдзіўлюся, калі надыдзе час зьнесьці «хрушчобы» ды «мікрагі», як некалі зносіліся баракі, а нехта пачне іх бараніць і апяваць".

Водгукім на той запіс прыйшлі розныя.

Таксама пагаджуся што беларускае барбарсва такое ж звычайнае як і дзе заўгодна ў Эўропе, — адказвае b0rmann, —аж нямала выключэньняў. У Чэхіі, напрыклад, ня толькі зруйнаваць, але і зрэканструяваць штосьці, што мае нейкую гістарычную альбо культурную каштоўнасьць — амаль немагчыма, вельмі цяжка. Ведаю на уласнай скуры як уласьнік помніка архітэктуры… Трэці рок рамантую — кожны крок трэба узгадняць і зацьвержаць.

Я апяваць стандартнае масавае будаунiцтва ня буду… — піша chareuski. —Але тое, што ў Беларусi адсотак старасьвецкае архiтэктуры найменшы, чым дзе ў Эўропе — факт. I вартае увагi сучаснае архiеэктуры — мiзэр! I калi гавораць, што Менск стане прыгажэйшым, калi зьнясем апошнiя 30 дасавецкiх будынкау — не даю веры. Нямiга, напрыклад, становiцца ўсё пачварней i пачварней… А якi адсотак у Барсэлёне застауся старасьвецкiх дамоу? Хiба ты там адно па навабудоўлях шпацыруеш?

Каментары13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць