Грамадства11

Сваякі гамельчука, які загінуў у В'етнаме, збіраюць сродкі, каб прывезці яго на радзіму

Віктар Бандарэнка на Купальлі 2012 году

Віктару было толькі 25 поўных гадоў. Цяпер ён, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў моргу в'етнамскага гораду Далата, непадалёк ад папулярнага ў турыстаў вадаспада Пангур, дзе й здарылася трагедыя. У гэтым вадаспадзе 28 лютага Віктар патануў, падарожнічаючы аўтаспынам па Віетнаме.

— Мы ўсе шакаваныя весткаю пра гібель Віктара. Ён ужо столькі падарожнічаў — і заўсёды шчасьліва вяртаўся дадому. Цяпер яго неяк трэба прывезьці. Але як? Натальля Мікалаеўна, маці Віктара, пагадзілася, што цела сына трэба крэміраваць у Віетнаме, а пасьля ўжо пахавальную вазу з прахам везьці дадому. На ўсё патрэбны грошы, і немалыя. Толькі на крэмацыю трэба мець 2,2 тысячы даляраў. Таму й зьвяртаемся да грамадзкасьці па дапамогу, — апавёў Радыё Свабода стрыечны брат Віктара, таксама Віктар.

Нарадзіўся Віктар Бандарэнка пры канцы ліпеня 1990 году. Гамельчукі, хто ведаў яго, адзначаюць, што гэта быў сонечны чалавек — высокі, вясёлы, адкрыты і шчыры.

Спачуваючы сваякам, Анатоль Козіч у сацыяльнай сетцы напісаў: «Такіх людзей, як Віця, немагчыма забыць, у ім была радасьць і вецер, паэзія і хуткасьць, пошук і цяга… Індзеец, навошта ты сышоў?»

— Індзейцам яго называлі таму, што ён захапляўся гісторыяй, культурай і побытам паўночна-амэрыканскіх індзейцаў — сам нават насіў доўгую касічку. І беларушчыне ён быў шчыра адданы. Ніводнае Купальле, калядаваньне ці Гуканьне вясны не абыходзілася бязь Віктара. Афіцыйна ён хаця й не ўступаў у нашу моладзевую гістарычна-культурніцкую суполку «Талака», але заўсёды дапамагаў. І сам актыўна ўдзельнічаў. На імпрэзу ён мог прыйсьці ў чырвоных шараварах і кашулі-вышыванцы. Калі было холадна, апранаў наверх паліто й шапку-вушанку — ці то з футра ваўка, ці то янота. У такім выглядзе на калядаваньні вадзіў Казу альбо выступаў скарбнікам зь вялікім мехам. Выглядала ўсё дасьціпна й весела. А яшчэ Віктар любіў вандраваньні — мог бясконца распавядаць, што хоча аб’ездзіць Азію і нават мае плян з 50 далярамі асвоіць найперш і Кітай, і Манголію. І праект свой назваў гэтак: «Чалавек можа ўсё», — згадвае кіраўнік гомельскай «Талакі» Яўген Меркіс.

Бандарэнка — павадыр Казы — калядаваньне на Цэнтральным рынку, 2014 год

Ня так даўно Бандарэнка скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны і вельмі шанаваў багатую гісторыю Беларусі. Аднак выкладаць гісторыю ў школе яму не давялося — найчасьцей Віктар зарабляў нейкую капейчыну, падпрацоўваючы на заводах Навабеліцкага раёну Гомеля.

А яшчэ ў звычайнай хаце ў прыгараднай вёсцы Чонкі, што за Навабеліцай, Віктар стварыў «Клюб пазытыўных вандровак». Тым самым дапамагаў вандроўнікам іншых краінаў, калі на іхнім шляху трапляўся Гомель.

Цяпер дапамога патрэбная самому Віктару — назаўсёды вярнуцца ў Гомель з апошняй сваёй вандроўкі.

Рэквізыты для пералічэньня грошай

У беларускіх рублях:

Для физических лиц благотворительный счет 000043
Филиал 300/300 Гомель: Бондаренко Наталья Николаевна.
Для безналичного р/с 3819382100255
мфо 151501661
УНП 400207877.

У расейскіх рублях:

Банк-корреспондент:
ПАО «Промсвязьбанк» Москва
Код счета 30101810400000000555 в ОПЕРУ Москва Банка России, г. Москва.
— БИК: 044525555
— ИНН: 7744000912
Банк-получатель: ОАО «АСБ Беларусбанк»
Банковский счет № 30111810300000843901
Получатель: Бондаренко Наталья Николаевна
Счет: 000027
Филиал 300/300 Гомель.

У далярах ЗША:

Банк-корреспондент: CITIBANK N.A., NEW YORK
SWIFT: CITIUS33
Account: 36316365
Банк-получатель:BELARUSBANK 18, DZERZHINSKI AVE MINSK 220089, BELARUS

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць