Літаратура22

Пачаўся збор сродкаў на выданне «Хронік Нарніі» па-беларуску

У хуткім часе ў Беларусі павінна з’явіцца першае выданне адной з самых  папулярных кніг ХХ стагоддзя – знакамітых «Хронік Нарніі» К.С.Льюіса.

Арганізатары праекта ўжо цалкам падрыхтавалі выданне першай кнігі і цяпер збіраюць грошы праз краўдфандынгавую пляцоўку talaka.by непасрэдна на сам друк.

Пераклад на беларускую мову першай з кніг легендарнага фэнтэзі — «Пляменнік чараўніка» — быў зроблены Надзеяй Кім з вялікай любоўю да арыгінала і роднай мовы. Вокладку ствараў адзін з найлепшых беларускіх ілюстратараў — Раман Сустаў. Для ілюстравання самой кнігі выкарыстаны арыгінальныя малюнкі, зробленыя на замову Клайва Льюіса знанай мастачкай Паўлінай Бэйнс.

Арганізатары праекта «Хронікі Нарніі па-беларуску» Аляксей Шэін і Андрэй Кім зладзілі прэзентацыю кнігі ў галерэі «Ў». На мерапрыемстве прысутнічала новы амбасадар каралеўства Вялікабрытаніі спадарыня Фіёна Гібс, якая адзначыла высокую каштоўнасць кнігі і важнасць стварэння падобных перакладаў.

Тут і ніжэй фота: Павал Хадзінскі і Дар'я Смольская

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р.Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Да 2006 года было прададзена больш за 100 мільёнаў асобнікаў. І вось чарговай мовай, на якой выходзіць гэтая цудоўная гісторыя, становіцца беларуская.

Кнігу плануецца выдаць накладам у 2000 экзэмпляраў. Частку наклада плануецца прэзэнтаваць беларускім школкам. Акрамя таго, да выдання «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» будзе даданы выпуск аднайменнай аўдыёкнігі ў агучцы найлепшых беларускіх акцёраў.

Цяпер арганізатары просяць падтрымаць гэты праект фінансава. У залежнасці ад сумы, ахвяраванай на выданне, ахвярадаўцы атрымаюць падарункі, у тым ліку — саму кнігу па кошце, ніжэйшым, чым будзе ў крамах. Падтрымаць выданне «Хронік Нарніі» можна тут.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў выдання:

Аляксей Шэін +375 29 651 2665 [email protected]

Андрэй Кім +375 29 5543459 [email protected]

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць20

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць20

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць