Меркаванні33

Святлана Алексіевіч пра прысуд Надзеі Саўчанцы: Гэта вар'яцтва ўлады

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч, якая цяпер знаходзіцца ў Бэрліне, пракамэнтавала прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы. Суд у Данецку Растоўскай вобласьці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай і асудзіў на 22 гады зьняволеньня.

«Гэта ўжо ня проста злачынства ўлады, гэта нейкае вар'яцтва ўлады, якая ўжо знаходзіцца ў нейкім экстазе ад сваіх магчымасьцяў і ад сваёй беспакаранасьці. Бо ўсім жа відавочна, што гэта палітычны працэс, які ня мае пад сабой ніякіх падстаў. Што судзяць не Надзею Саўчанку, а судзяць Украіну. Украіне хочуць паказаць, сьвету хочуць паказаць, што, маўляў, ніхто нам ня ўказ. Але ўсё гэта нагадвае нейкае вар'яцтва. Нейкую агонію. Бо палітыка ўсё ж, як бы там ні было, гэта разумныя дзеяньні ў пэўнай ступені. А гэта ўсё нават не разумна.

Мы ўсе захопленыя мужнасьцю Надзеі, мы ўсе яе не пакінем і будзем далей за яе ўсе змагацца. І ўсё-ткі я спадзяюся, што мы пераможам. Ну ня могуць жа яны быць мацнейшыя за ўсіх нас».

Раней Сьвятлана Алексіевіч і яшчэ амаль 300 дзеячаў навукі, культуры, бізнэсу з усяго сьвету падпісалі зварот у абарону Надзеі Саўчанкі. У звароце яны заклікаюць эўрапейскіх лідэраў «прыняць надзвычайныя меры з мэтай неадкладнага і безумоўнага вызваленьня» Надзеі Саўчанкі.

Але чаму ўлады Расеі застаюцца непахіснымі? На гэта Сьвятлана Алексіевіч сказала:«Гэта ўжо нейкае вар'яцтва ўладаў ад сваіх магчымасьцяў сёньняшніх. Гэта вар'яцтва ад нашага маўчаньня, што мы ўсе маўчым. Ну што там некалькі дзясяткаў і нават соцень чалавек? А народ жа маўчыць. Нядаўна я прачытала інтэрвію зь людзьмі з Данецку. Ведаеце, ніводзін не сказаў нешта іншае, апроч як «страляць, да сьценкі». Я спужалася такога народа».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць