Тэатр

Нацыянальная тэатральная прэмія сёлета пройдзе ў новым фармаце

У гэтым годзе ў Беларусь вернецца абноўленая Нацыянальная тэатральная прэмія, паведаміла на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, сёлета прэмія пройдзе ў абноўленым фармаце. Па рашэнні тэатральных дзеячаў, яна будзе праводзіцца адзін раз у два гады.

«Гэта робіцца для таго, каб тэатры маглі падрыхтаваць і прадставіць на конкурс больш прэм'ер, — сказала Дрыга. — За адзін год яны не паспявалі паказаць усё, што хацелі».

Паводле слоў першага намесніка міністра, дапрацавана палажэнне аб прэміі з улікам усіх прапаноў і ў найбліжэйшыя дні яно павінна быць апублікавана.

Плануецца, адзначыла Дрыга, што конкурс будзе праводзіцца з 1 красавіка, а яго вынікі падвядуць да канца года. Заяўкі прэтэндэнты змогуць падаць з 1 красавіка да 1 мая. З 1 мая па 1 чэрвеня будзе працаваць адборачная камісія. Пасля чаго будзе абнародаваны шорт-ліст намінантаў на прэмію, затым у рамках Нацыянальнага тэатральнага тыдня, які запланаваны на лістапад-снежань, адбудуцца прагляды гэтых спектакляў. Пераможцаў назаве прафесійнае журы.

Сёлета, паведаміла Дрыга, прэмія будзе ўручацца па чатырох намінацыях: драматычны тэатр, музычны тэатр, лялечны тэатр і тэатр для дзяцей і юнацтва. Вызначаць пераможцаў з гэтага года будуць не тры, а чатыры склады журы.

Сёлета вырашылі адмовіцца ад намінацыі «Лепшая рэжысёрская работа», паколькі, адзначыла першы намеснік міністра, перамога ў намінацыі «Лепшы спектакль» ужо вызначае і лепшага рэжысёра.

«Узамен уводзяцца намінацыі «Лепшая жаночая роля» і «Лепшая мужчынская роля», — сказала яна. — Акцёры вельмі скардзіліся, што мужчынскія і жаночыя вобразы вельмі розныя і немагчыма выбраць адну «Лепшую ролю», таму было вырашана ўвесці такую навацыю».

Таксама будуць вызначаны пераможцы ганаровых намінацый за мецэнацкую дзейнасць і ўклад у тэатральнае мастацтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры20

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры20

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць