Літаратура66

Як цябе не любіць, Глыбокае!

Піша Кастусь Шыталь.

Глыбокае. Фота Віктара Малышчыца.

Машына, спыненая на выездзе з Докшыц, нясе мяне на поўнач. За акном мільгаюць бярозавыя прысады.

Дастаю тэлефон, набіраю нумар знаёмага настаўніка.

— Праз паўгадзіны буду ў цэнтры Дзісненскага павета. 

— Ага. Добра. 

— Дзе тады сустрэнемся?

— На месцы, дзе была аўстэрыя.

Прыязджаю на рынак у кармеліцкай частцы Глыбокага. На месцы аўстэрыі яго няма. Ператэлефаноўваю. «Выходжу з дому, праз пятнаццаць хвілін буду».

Значыць, ёсць трохі часу. Іду да кармеліцкага касцёла. Спыняюся. Углядаюся ў пластыку і дэкор фасада. Іду далей. Мур кляштара — чырвоная цэгла і камяні. Брукаванка з тыльнага боку. Контрфорсы кляшторнай агароджы. Брандмур местачковага дома. Помнікі барока і канструктывізму…

Гэта Глыбокае! Я не перастаю захапляцца гэтым незвычайным горадам.

Спыняюся на хвіліну каля скульптураў Ісуса і Самаранкі. Углядаюся ў выявы і выразу твараў. Спрабую ўзгадаць той урывак з Евангелля, дзе апісаная тая сустрэча.

Юры, настаўнік, выходзіць з маршруткі. 

— Куды ідзем?

— Ну, я б хацеў паздымаць старыя будынкі… Ад старой гімназіі пачаць, тады каля пераезда і на вуліцы Стафана Баторыя.

— Добра. Можам пайсці праз Копцеўку. 

— Не. Лепш праз Капітаніху.

Мы ідзём у вуліцы і завулкі, дзе не ступала нага турыста. Дзе захавалася міжваенная драўляная забудова — з характэрнымі дахамі, крытымі жалезнай бляхай, мансардавымі вокнамі. У 1920-я гады тут жылі багацейшыя глыбачане.

Лаўлю сябе на думцы, што я дагэтуль не ўсведамляў, наколькі цікавай і каштоўнай ёсць такая забудова. Гэта помнік свайго часу, цяпер так не будуюць.

Стаю за кальцом. Чакаю, пакуль спыніцца якая машына да Докшыц. Раптам сонца паказваецца з-за хмараў. Яно над самым гарызонтам, і я прагна ўглядаюся ў яго апошнія промні.

Раптам прыходзіць думка: сёння апошні вечар, калі мне дваццаць пяць. Заўтра ўжо будзе дваццаць шэсць…

Машыны пралятаюць міма. Я стаю на ўзбочыне, і не ведаю, колькі яшчэ буду стаяць. Я гляджу на сонца. Усміхаюся. Мне заўтра дваццаць шэсць.

Гляджу на сонца. Усміхаюся. Мне радасна. Люблю жыццё.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Усе навіны →
Усе навіны

Топавы айцішнік падазраваў усіх вакол у змове. Пасля кансультацый з чатам GPT ён забіў сваю маці і сябе6

Cям’я адмовілася ад ультраапрацаваных прадуктаў на месяц. Наступствы здзівілі6

Колькі каштуюць у Беларусі самыя папулярныя пластычныя аперацыі

Хлопец не давучыўся ва ўніверсітэце і з'ехаў у Польшчу. Але па вяртанні яму прыпомнілі позву з ваенкамата5

Вучыце гімны, беларусы!31

Колькі ўкраінцаў згодны на перамовы на любых умовах, а колькі за тое, каб ваяваць, пакуль не выйдуць на мяжу 2022 года12

«Выбар вялікі, але кветкі дарагія». Колькі каштуюць напярэдадні 1 верасня букеты на Камароўцы?7

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць10

Беларускі псіхіятр: Паліграф з 100 хлусаў не выявіць двух. А семярых тых, хто кажа праўду, абвінаваціць у хлусні — і гэта па аптымістычных ацэнках13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць