Грамадства

Лябедзьку аштрафавалі на 10,5 млн за ўдзел у акцыі на Дзень Волі 

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 12 красавіка аштрафаваны судом Цэнтральнага раёна Мінска за ўдзел у акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі на 50 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў).

Палітык прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КоАП. Рашэнне аб адміністрацыйным штрафе прыняла суддзя Вікторыя Шабуня.

«Чарговы судовы працэс. Па колькасці тэатралізаваных мерапрыемстваў, танных спектакляў і акцёраў-самавукаў Беларусі няма роўных у Еўропе. Сістэма такая, што іграць вымушаны многія. Адны, нацягнуўшы на сябе чорную мантыю, прыкідваюцца суддзямі, другія, атрымаўшы каманду «фас», робяць выгляд, што кіруюцца выключна законам, трэція, зрабіўшы чарговую подласць, нешта мармычуць аб неабходнасці карміць сваіх дзяцей. Людзі-маскі. Дома яны кажуць адно, на працы другое, у коле знаёмых трэцяе. Мімікрыя самы распаўсюджаны дыягназ у Беларусі», — цытуе Лябедзьку прэс-служба АГП.

Пратаколы за ўдзел у акцыі 25 сакавіка таксама былі складзеныя ў дачыненні да Аляксея Янукевіча, Віталя Рымашэўскага, Анатоля Шумчанкі, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Паўла Севярынца і іншых.

Пры гэтым у дачыненні да Янукевіча, Рымашэўскага і Шумчанкі адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя за ўдзел у мітынгу каля сталічнага кінатэатра «Кастрычнік». Гэта пляцоўка з'яўлялася дазволеным Мінгарвыканкамам месцам збору ўдзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі. Перад пачаткам шэсця па вуліцы Сурганава апазіцыйныя палітыкі выступілі перад прысутнымі.

Статкевіч, Някляеў, Лябедзька і Севярынец бралі таксама ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, мітынгу там жа і шэсці па праспекце Незалежнасці да кінатэатра «Кастрычнік», што не было санкцыянавана мінскімі ўладамі.

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць