Культура

Корань нашага року

Славу Кораню — 50

Сола Вячаслава Кораня лёгка пазнаць. Спачатку ён кідае ў залю нізкі гітарны гук. Гук расьце, запаўняе сабою наяўную прастору, вібруе, узьносіцца да сьвісту. Потым пальцы кранаюцца зь месца, нязмушана прабягаюць грыф з канца ў канец, намацваюць патрэбную гармонію, паланяюць яе, сплятаючы вакол сетку з гукаў, беручы ўсё шырэй і шырэй, раптам — вылет у іншую танальнасьць, на фляжалеты, абрыў. Эмоцыі абрынаюцца на слухачоў з канцэртнай апаратуры. Твар Кораня застаецца непрабівальна безэмацыйным. Ягонае сола — ня спосаб самазахапленьня. Хутчэй неабходнасьць выказацца. Толькі «Уліс» дае Кораню магчымасьць не маўчаць.

«Гэта мой апошні праект. Я зь яго нікуды не пайду», — кажа Корань. «Уліс» дае яму магчымасьць заставацца сабой. Як і Корань «Улісу». У гурце могуць зьмяняцца бубначы-басісты, гэта ўсё неістотна. Бо ёсьць дамінанта: Слава Корань, ягоная гітара, ягоны цяжэнны чамадан-працэсар з надпісам «Ulis». Трэба бачыць, як Слава лёгенька памахвае ім, ідучы на канцэрт. А канцэртаў мала, а FM круціць хлястовых-смолавых, а вечная патрэба ў грашах цісьне. «Ты што думаеш, я б тэхнічна ня змог іграць іншую музыку?» — прыўзьняў раз брыво Слава, калі загаварылі пра апапсеньне рокераў. У беларускай культуры была асоба, роўная сваім нежаданьнем дастасоўвацца да абставінаў, нават калі ўсё супраць цябе. Ларыса Геніюш.

Ты — Пан зямлі,

Я — пан свайго сумленьня,

І нада мною ты не гаспадар...

Верыце ці не, гэта любімы Коранеў верш.

Слава Корань — няпросты чалавек. Ён памятлівы на старыя крыўды, гіпэрпатрабавальны да сваіх музыкаў, ён уважліва чытае ўсё напісанае пра яго «Уліс». І, калі што ня так, можа прыйсьці ў рэдакцыю высьвятляць адносіны. Корань нязручны, бо ня мірыцца зь цёплым месцам рок-дыназаўра. Ня лічыць «Танцы на даху», якія зрабілі «Уліс» каралём нашага року, найлепшым альбомам. Корань ідзе далей. Ён у руху. Ён чытае каталёгі, каб разьбірацца ў найноўшай музычнай апаратуры, ён слухае сьвежую музыку, ён запісвае маладыя гурты, ён рэпэтуе. Музыкі, якія граюць цяпер ва «Улісе», — па гадох яму як дзеці. На яго канцэртах багата моладзі, якая ніколі ня чула «Чужаніцу» і «Краіну доўгай белай хмары». Кораня гэта не напружвае. Ён піша новыя песьні. Ягоная Ітака яшчэ далёка. Яму толькі пяцьдзясят.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць