Свет2020

Расійскі вайсковец прызнаўся, што забіў дзяцей у Арменіі, бо тыя шумелі

Вайсковец 102-й расійскай базы ў Арменіі Валерый Пермякоў, якога абвінавачваюць у забойстве сямі чалавек у горадзе Гюмры, сказаў на пасяджэнні, што здзейсніў злачынства з-за шуму малалетніх дзяцей. Пра гэта ў пятніцу, 29 красавіка, паведамляе «Інтэрфакс».

«Быў шум, дзеці плакалі, а ў двары брахалі сабакі. Забіў, каб гэты шум спыніўся», — сказаў Пермякоў.

Ён цалкам прызнаў сваю віну ў забойстве сямі чалавек.

Выязное пасяджэнне суда Шыракскай вобласці Арменіі праходзіць на тэрыторыі расейскай вайсковай базы ў Гюмры.

Сем членаў сям'і Авецісян былі забітыя ў Гюмры 12 студзеня 2015 года. Сярод іх былі дзеці — шасцімесячны хлопчык і двухгадовая дзяўчынка.

Па версіі следства, Пермякоў пакінуў вайсковую частку з аўтаматам АК-74 рана раніцай 12 студзеня. Ён казаў, што планаваў з'ехаць у Турцыю. Праз некаторы час пасля ўцёкаў Пермякоў зайшоў на тэрыторыю аднаго дома, зламаў дзверы і трапіў у памяшканне. Члены сям'і спалі, аднак адзін чалавек прачнуўся. У гэты момант ваенны расстраляў людзей.

Пермякова абвінавачваюць у масавым забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, а таксама ў разбоі і незаконным пранікненні у жыллё.

Пасля гэтага выпадку расійскі Генштаб вырашыў, што з 2016 года ў асабовы склад 102-й расійскай ваеннай базы ў Арменіі будуць уваходзіць толькі вайскоўцы-кантрактнікі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў1

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм9

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў1

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць